Сёння: БАТЭ — «Бенфіка»
02.12.2009 10:15
—
Новости Спорта
|
Сёння, 2 снежня, пройдзе матч 5‑га туру футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай «Бенфікай». Пачатак матчу а 20‑й. Білеты па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў. Па стане на 1 снежня было прададзена толькі 6 тыс. білетаў. У першым туры, 17 верасня, БАТЭ і «Бенфіка» сустракаліся ў Партугаліі, і тады лісабонцы перамаглі з лікам 2:0. Пасля гэтага БАТЭ прайграла ў Мінску (1 кастрычніка) «Эвертану» — 1:2, перамагло ў Мінску (22 кастрычніка) АЕК — 2:1, згуляла ў АЕКам у Афінах (5 лістапада) унічыю 2:2. «Бенфіка» 1 кастрычніка прайграла ў Афінах АЕКу 0:1, 22 кастрычніка парвала на дробныя шматкі ў Лісабоне «Эвертан» —5:0, выйграла ў гасцях (5 лістапада) у «Эвертана» 2:0. Cёння ўвечары будзе не халадней, чым на матчы 1 кастрычніка БАТЭ — «Эвертан». Тады было не вышэй за +5‑6 градусаў, але ўвесь матч ліў дождж. А гульню наведала 21 тыс. гледачоў. Сёння на вечар прагназуюць +6, невялікі дождж. *** Хто не зможа схадзіць на матч, можа паглядзець яго па тэлевізары. Пачатак трансляцыі на канале БТ а 20‑й. «Панараму» некуды засунулі. *** Сёння, 2 снежня, у Афінах згуляюць АЕК і «Эвертан». Пачатак а 20‑й. 17 верасня, у дзень уз"яднання (або, як каму падабаецца, дзень акупацыі Заходняй Беларусі), «Эвертан» у Ліверпулі перамог грэкаў з лікам 4:0. Пасля 4 тураў: «Бенфіка» — 9 балаў, «Эвертан» — 6, АЕК і БАТЭ — па 4. Ранейшыя гульні:
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0, 22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0. 5 лістапада: АЕК – БАТЭ – 2:2, Эвертан – Бенфіка - 0:2. Групавы турнір завершыцца 17 снежня. БАТЭ згуляе ў Ліверпулі з «Эвертанам», а «Бенфіка» ў Лісабоне з АЕКам. У плей‑оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стадыён «Дынама», пачатак а 20:00. |
|