Жазэ Жэзуш падзякаваў Вiктару Ганчарэнку, Ганчарэнка — сваiм футбалiстам
04.12.2009
—
Новости Спорта
|
Нягледзячы на тое, што БАТЭ прайграла i страцiла шанцы на плэй-оф Мiнск развiтаўся з вялiкiм футболам да вясны — матч памiж шасцiразовым чэмпiёнам Беларусi БАТЭ i партугальскай "Бенфiкай" у пятым туры Лiгi Еўропы завяршыў сезон. Барысаўчане пацярпелi паражэнне 1:2 i страцiлi шанцы на выхад у 1/16 стадыю турнiру. У параўнаннi з мiнулагодняй Лiгай чэмпiёнаў, сёлета сталiчны стадыён "Дынама" не збiрае такiх аншлагаў. На матчы з "Бенфiкай" пустымi былi не шэрагi крэслаў — цэлыя сектары. Усяго каля 10 тысяч балельшчыкаў наведалi апошнi хатнi матч БАТЭ. Затое тыя, хто прыйшоў, годна падтрымлiвалi каманду, увесь час скандзiруючы "Наперад, Барысаў". Перад пачаткам матчу Анатоль Капскi ў суседняй ложы па традыцыi перахрысцiў сваю каманду, якая стаяла ў гэты час на полi i слухала гiмн Лiгi Еўропы — надзея на перамогу была вялiкая i давала шанцы БАТЭ на плэй-оф. ![]() Трэнер гасцей, параўноўваючы вераснёўскую сустрэчу каманд у Лiсабоне, заўважыў, што ў гульнi БАТЭ прасочваецца вялiкая эвалюцыя ў тэхнiцы. I назваў самым лепшым гульцом каманды Сяргея Крыўца. Вiктар Ганчарэнка прызнаўся, што пасля гульнi Жазэ Жэзуш падзякаваў яму за выдатную гульню каманды. Трэнер барысаўчан i сам быў задаволены тым футболам, якi ў гэты вечар прадэманстравалi каманды. "Хлопцам у распранальнi я сказаў вялiкi дзякуй. Мы даставiлi "Бенфiцы" вялiкiя непрыемнасцi. Мы сачылi за гульнямi гэтай каманды даўно, i я не магу ўзгадаць тыя гульнi, дзе яна прапускала столькi небяспечных момантаў". Хуткi гол у другiм тайме Вiктар Ганчарэнка растлумачыў разумовай стомленасцю, якую такiя каманды, як "Бенфiка", не даруюць. БАТЭ саступiла гасцям у такiх кампанентах, як пазiцыйнае наступленне i валоданне мячом. 6 снежня барысаўчане адправяцца ў Рым, дзе правядуць вучэбна-трэнiровачны збор. А 15 вылецяць у Лiверпуль — у апошнiм матчы групавога раўнда Лiгi Еўропы БАТЭ згуляе супраць "Эвертана". Адзiная задача, якую па сiлах выканаць нашай камандзе, — заняць трэцяе месца ў групе, апярэдзiўшы грэчаскi АЕК, якi ў двухматчавым супрацьстаяннi з БАТЭ ўзяў усяго адно ачко (дома барысаўчане перамаглi, у Афiнах згулялi ўнiчыю). У другiм матчы групы "Эвертан" перамог АЕК 1:0, i iнтрыгi ў групе больш не iснуе. "Бенфiка" i "Эвертан" сталi недасягальнымi i праходзяць у плэй-оф. Алена АЎЧЫННIКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што БАТЭ прайграла i страцiла шанцы на плэй-оф Мiнск развiтаўся з вялiкiм футболам да вясны — матч памiж шасцiразовым чэмпiёнам Беларусi БАТЭ i партугальскай "Бенфiкай" у пятым туры Лiгi Еўропы завяршыў сезон. Барысаўчане пацярпелi паражэнне 1:2 i страцiлi шанцы на выхад у 1/16 стадыю турнiру. |
|