Ліга чэмпіёнаў: апошняя гастроль. 21.by

Ліга чэмпіёнаў: апошняя гастроль

08.12.2009 13:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудуцца матчы заключнага туру.

У групе А месца ў плей‑оф датэрмінова забяспечыў сабе французскі «Бардо» (13 балаў), які сёння згуляе ў гасцях у аўтсайдэра — ізраільскага «Макабі» (0). А вось уладальнік другой пуцёўкі ў 1/8 фіналу вызначыцца ў Турыне, дзе «Ювентус» (8 балаў) будзе прымаць мюнхенскую «Баварыю» (7 балаў).

Матч грандаў еўрапейскага футбола беларускія аматары спорту змогуць убачыць у прамым эфіры Першага тэлеканала ў 21.35.

Англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», які выступае ў квартэце B, ужо вырашыў праблему выхаду ў наступны раўнд, набраўшы 10 балаў. Сёння лідэр будзе гуляць у гасцях з нямецкім «Вольфсбургам», у якога 7 балаў. Столькі ж і ў расійскага ЦСКА, які выступіць у гасцях у турэцкага «Бешыкташа», які мае ў сваім актыве 4 балы.

Рэпартаж з Стамбула выйдзе ў эфір на тэлеканале «НТВ‑Беларусь» у 23.15.

У групе С на дзве пуцёўкі ў плей‑оф прэтэндуюць адразу тры каманды. Гэта мадрыдскі «Рэал» (10 балаў), які згуляе ў гасцях у аднаго з сваіх канкурэнтаў французскага «Марсэля» (7), а таксама італьянскі «Мілан» (8), які гуляе на выездзе з аўтсайдарам швейцарскім «Цюрыхам» (3). Сустрэчу іспанскага і францускага клубаў можна паглядзець на Першым канале ў 01.30.

У квартэце D ў 1/8 фіналу даўно выйшлі лонданскі «Чэлсі» (13) і партугальскі «Порту» (9). А вось на трэцяе месца прэтэндуюць іспанская «Атлетыка», які мае 3 балы, і кіпрскі «Апоэль», у якога на адзін бал менш. Лёнданцы сёння прымаюць кіпрынцаў, а іcпанская дружына ў Мадрыдзе паспрабуе абгуляць партугальцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудуцца матчы заключнага туру.У групе А месца ў плей‑оф датэрмінова забяспечыў сабе французскі «Бардо» (13...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика