Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам свету 2009 па версіі FIFA
22.12.2009 11:55
—
Новости Спорта
|
Форвард зборнай Аргенціны і каталонскай «Барселоны» Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам свету 2009 года. Сваю ўзнагароду 22‑гадовы аргенцінец атрымаў 21 снежня ў Цюрыху на штогадовай цырымоніі FIFA World Player Gala 2009. Дзякуючы выдатнай гульні Ліянеля Месі і яго таварышаў па камандзе «Барселона» ў гэтым годзе выйграла шэсць турніраў: чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і чэмпіянат свету сярод клубаў. Канкурэнтамі Месі за званне найлепшага футбаліста планеты былі яго партнёры па «Барсе» Андрэс Ін’еста і Хаві, а таксама прадстаўнікі на сёння яшчэ аднаго іспанскага гранда — мадрыдскага «Рэала»: партугалец Крышціяну Раналду і бразілец Кака. Раней Месі быў названы найлепшым гульцом Еўропы паводле версіі часопіса «Франс Футбол». Сярод жанчын найлепшай у свеце, прычым 4‑ы год запар, названа бразільянка Марта. Федэрацыя футбола Кітая стала найлепшай у намінацыі «Развіццё», прыза «сумленная гульня» пасмяротна ўдастоены вядомы брытанскі трэнер сэр Бобі Робсан, які памёр 31 ліпеня. Узнагароду за самы прыгожы гол імя Ферэнца Пушкаша па выніках інтэрнэт‑галасавання атрымаў Крышціяну Раналду. Ён таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную свету‑2009, куды трапілі Ікер Касільяс («Рэал»), Джон Тэры («Чэлсі»), Неманья Відзіч, Патрыс Эўра (абодва — «Манчэстэр Юнайтэд»), Фэрнанда Торэс, Стывен Джэрард («Ліверпуль»), Даніэл Алвес, Хаві, Андрэс Ін’еста, Ліянель Месі («Барселона»). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форвард зборнай Аргенціны і каталонскай «Барселоны» Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам свету 2009 года.Сваю ўзнагароду 22‑гадовы аргенцінец атрымаў 21...
|
|