Шумахер вяртаецца. 21.by

Шумахер вяртаецца

23.12.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаэль Шумахер падпісаў кантракт з камандай «Мэрсэдэс Гран-пры» і возме удзел ў чэмпіянаце свету 2010. Згодна з гадавым кантрактам, ганарар легендарнага немца складзе € 7 млн. Напарнікам Шумахера па камандзе будзе яго суайчыннік Ніка Росберг.Міхаэль пачне ўдзельнічаць у гонках ў сакавіку наступнага года, калі чэмпіянат «Формулы-1» стартуе ў Бахрэйне.

Міхаэль Шумахер планаваў вярнуцца ў «Формулу-1» летам 2009-га г. Ён павінен быў замяніць пілота «Фэрары» бразільца Фэліпэ Маса, які атрымаў цяжкую траўму падчас этапу «Формулы-1» у Венгрыі. Аднак тады нямецкі пілот не змог выступаць з-за наступстваў траўмы шыі, атрыманай у выніку дарожнага інцыдэнту.

Тое, што знакаміты нямецкі гоншчык пачне выступаць за нямецкую каманду, толькі дадасць яму папулярнасці ў Германіі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаэль Шумахер падпісаў кантракт з камандай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика