«Дынама» Мінск — «Карлавы Вары» — 8:0. 21.by

«Дынама» Мінск — «Карлавы Вары» — 8:0

30.12.2009 09:59 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 83‑м міжнародным хакейным турніры «Кубак Шпенглера», які праходзіць у швейцарскім Давосе, 29 снежня мінскае «Дынама» разграміла чэшскі клуб «Карлавы Вары» з лікам 8:0 (4:0, 3:0, 1:0). Першыя чатыры шайбы беларуская каманда закінула на працягу 132 секунд.

Развіццё падзей: 1:0 — Мялешка (2‑я хвіліна; асістэнты — Задзяленаў, Лінтнер), 2:0 — Чупрыс (2‑я), 3:0 — Хювенен (3‑я, у большасці; Пелтанен, Уэсткат), 4:0 — Мялешка (4‑я; Задзяленаў, Люткевіч), 5:0 — Уэсткат (23‑я), 6:0 — Хювенен (25‑я; Пелтанен, Лінтнер), 7:0 — Антонаў (29‑я, у большасці; Лінтнер), 8:0 — Кулакоў (42‑я; Дзямкоў).

Гэта самая буйная перамога «Дынама» ў гісторыі. Акрамя таго, ніколі раней каманда не закідвала восем шайб.

26 снежня беларускі клуб саступіў «Давосу» — 2:3, а 27‑га перамог нямецкі «Мангейм» — 2:1.

28 снежня «Мангейм» выйграў у «Карлавых Вар» — 2:1 (па булітах), а зборная Канады, складзеная з гуляючых у Еўропе легіянераў, — у «Давоса» — 6:2. У першым матчы аўторка «Мангейм» узяў верх над канадцамі — 5:2.

Становішча каманд: «Дынама» — 4 балы (3 гульні; розніца шайб 12‑4), «Мангейм» — 4 (3; 8‑5), Канада — 4 (3; 15‑13), «Давос» — 4 (3; 10‑11), «Карлавы Вары» — 2 (4; 10‑22).

У заключны дзень папярэдніх спаборніцтваў, 30 снежня, «Дынама» сустрэнецца з Канадай, а «Давос» — з «Мангеймам».

За любую перамогу камандзе налічваецца 2 балы, за паражэнне ў овертайме ці серыі булітаў — 1 бал, за паражэнне ў асноўны час — 0.

Каманды, якія занялі два першыя месцы, выходзяць у фінал, які адбудзецца 31 снежня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 83‑м міжнародным хакейным турніры «Кубак Шпенглера», які праходзіць у швейцарскім Давосе, 29 снежня мінскае «Дынама» разграміла чэшскі клуб «Карлавы Вары» з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика