У фінале Кубка Шпэнглера «Дынама» сустрэнецца з «Давосам». 21.by

У фінале Кубка Шпэнглера «Дынама» сустрэнецца з «Давосам»

31.12.2009 00:42 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У фінале найстарэйшага еўрапейскага хакейнага турніру Кубак Шпэнглера, што праходзіць у швейцарскім Давосе, мінскія дынамаўцы 31 снежня сустрэнуцца з гаспадарамі спаборніцтваў – клубам «Давос», які перамог у сераду нямецкі «Мангейм» 3:1.

Кубак Шпэнглера праводзіцца 83-ці раз, першы турнір прайшоў у далёкім 1923 г. «Давос», дарэчы, – 14-ціразовы ўладальнік галоўнага трафею.

Нагадаем, што ў сераду падапечныя Аляксандра Андрыеўскага перамаглі зборную Канады (яна складаецца з гульцоў, што выступаюць у еўрапейскіх клубах) – 4:3.

***

У Кубку Шпэнглера бралі ўдзел пяць клубаў, якія правялі аднаколавы турнір. Паводле рэгламенту ў фінале выступяць каманды, што занялі па выніках аднаколавага турніру 1-е і 2-е месцы.

Нагадаем, што «Дынама» ў першым туры акурат саступіла «Давосу» 26 снежня – 2:3. Потым «Дынама» выйграла 27 снежня ў «Мангейма» 2:1, разграміла 29 снежня «Энергі» (Карлавы Вары, Чэхія) – 8:0 і, урэшце, 30 снежня перамагло зборную Канады – 4:3.

Выніковае становішча па выніках аднаколавага турніру: Давос – 6 балаў, Дынама – 6, Мангейм – 4, Канада – 4, Энергі – 2.

Фінал «Давос» – «Дынама» пройдзе 31 снежня. Пачатак а 13-й.

Традыцыйна пераможца турніру запрашаецца ў Давос на наступны год, каб адстаяць тытул. Летась у Кубку Шпэнглера перамагло маскоўскае «Дынама», але масквічы адмовіліся сёлета ўдзельнічаць з прычыны шчыльнага графіка ў КХЛ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале найстарэйшага еўрапейскага хакейнага турніру Кубак Шпэнглера, што праходзіць у швейцарскім Давосе, мінскія дынамаўцы 31 снежня сустрэнуцца з гаспадарамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика