Мінскае «Дынама» заваявала хакейны Кубак Шпэнглера
31.12.2009 16:21
—
Новости Спорта
|
Хакейны клуб «Дынама» Мінск (галоўны трэнер – Аляксандр Андрыеўскі) стаў пераможцам найстарэйшага хакейнага турніру Еўропы – Кубак Шпэнглера. Турнір праходзіў у швейцарскім Давосе з 26 па 31 снежня. У фінальным матчы 31 снежня «Дынама» перамагло «Давос» з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1, Аляксандр Кулакоў, 9, Дзяніс Качаткоў, 25, Дзмітры Мялешка, 60, Юрай Колнік, 41). «Дынама» і «Давос» гулялі ў першым туры аднаколавага турніру, і тады швейцарцы перамаглі – 3:2. Мінчукі затым атрымалі тры перамогі запар. 27 снежня выйгралі ў «Мангейма» 2:1, разграмілі 29 снежня «Энергі» (Карлавы Вары, Чэхія) – 8:0 і, урэшце, 30 снежня перамаглі зборную Канады (складаецца з гульцоў, што выступаюць у Еўропе) – 4:3. *** Кубак Шпэнглера праводзіцца ад 1923 г. Сёлета праводзіўся 83-ты раз (некалькі разоў турнір не праводзіўся з прычыны Другой сусветнай і фінансавых праблем). Беларускі клуб упершыню браў удзел у гэтых прэстыжных спаборніцтвах. Традыцыйна гаспадары турніру запрашаюць на наступны год пераможцаў сёлетняга турніру. *** Што да «Дынама», то клуб 1 студзеня вяртаецца ў Мінск, каб адразу вылецець у Сібір, дзе працягнуць удзел у сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. 3 студзеня ў Новасібісрку мінчукі згуляюць з клубам «Сібір». У Мінск вялікі хакей вернецца 14 студзеня, калі «Дынама» згуляе з магнітагорскім «Металургам», 16-га – матч з «Аўтамабілістам», а 18-га – з чэлябінскім «Трактарам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінальным матчы 31 снежня гадунцы Аляксандра Андрыеўскага перамаглі гаспадароў турніру – швейцарскі «Давос». |
|