«Сэлтык» вырашыў не набываць Верхаўцова. 21.by

«Сэлтык» вырашыў не набываць Верхаўцова

02.01.2010 15:13 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шатландскі «Сэлтык» вырашыў пакуль не набываць абаронцу зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыя Верхаўцова.


Верхаўцоў адбірае мяч ва Уэйна Руні ў матчы Англія - Беларусь.

Дзмітры прыбыў у Глазга на медыцынскі агляд некалькі дзён таму і чакалася, што найбліжэйшымі днямі будзе падпісаны кантракт.

Але галоўны трэнер кельтаў Тоні Моўбрэй вырашыў не падпісваць кантракт, тактычна прапанаваўшы вярнуцца да абмеркавання кандыдатуры 23-гадовага абаронцы наступным летам.

Моўбрэй зазначыў, што беларус – някепскі абаронца, што добра глядзеўся ў матчах адборачнага турніру да чэмпіянату свету на футболе са зборнай Англіі.

Дарэчы, каб пераход Верхаўцова ў «Сэлтык» здзейсніўся, сума трансфера склала б 500 тыс. фунтаў, паведамляе BBC sport.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шатландскі «Сэлтык» вырашыў пакуль не набываць абаронцу зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыя Верхаўцова. Верхаўцоў адбірае мяч ва Уэйна Руні ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика