«Амур» — «Дынама» Мінск — 3:2
05.01.2010 11:41
—
Новости Спорта
|
Мінскія дынамаўцы пацярпелі 5 студзеня паразу ў гасцявым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі супраць «Амура» (Хабараўск) з лікам 2:3 (Аракаеў, 49, Кашкароў, 50 — Пелтанен, 7, Качаткоў, 49). Браму беларусаў бараніў Андрэй Мезін. Асноўны час і овертайм скончыліся ўнічыю, і ўсё вырашыла серыя булітаў. Гэта, дарэчы, першая параза беларускага клуба ў овертайме, які быў таксама апошняй камандай КХЛ, што дагэтуль не мела не паразаў у дадатковы час ці ў серыі булітаў. Заходняя канферэнцыя (па стане на раніцу 5 студзеня) СКА — 86 пунктаў (40), МВД — 75 (39), Лакаматыў — 74 (40), Дынама Масква — 72 (39), Спартак — 65 (39), Атлант — 65 (38), ЦСКА — 59 (39), 8. Тарпеда — 53 (39), 9. Северсталь — 50 (39), 10. Дынама Рыга — 47 (39), 11. Дынама Мінск — 47 (39), 12. Віцязь — 29 (38). «Дынама» наступны матч правядзе 7 студзеня ў гасцях супраць новакузнецкага «Металурга», 9‑га згуляюць у Маскве з ЦСКА. У Мінску першы матч пасля гасцявога ваяжу дынамаўцы правядуць 14‑га студзеня. Гуляць будуць з магнітагорскім «Металургам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскія дынамаўцы пацярпелі 5 студзеня паразу ў гасцявым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі супраць «Амура» (Хабараўск) з лікам 2:3 (Аракаеў, 49, Кашкароў, 50 —... |
|