Чырвоная Армія перамагла беларусаў
09.01.2010 18:36
—
Новости Спорта
|
9 студзеня ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія дынамаўцы прайгралі ў гасцях ЦСКА з лікам 1:2. Беларускі клуб закінуў першую шайбу – на 19-й хвіліне вызначыўся Сяргей Варламаў, але потым ЦСКА зраўняў лік і выйшаў наперад – 2:1. Двойчы вызначыўся Аляксандр Суглобаў. Наступную серыю матчаў дынамаўцы правядуць у Мінску, прычым гуляць будуць у «Мінск-Арэне». 14-га студзеня пройдзе гульня з лідэрам Усходняй канферэнцыі магнітагорскім «Металургам». 16-га – з «Аўтамабілістам», 18-га – з «Трактарам». Заходняя канферэнцыя: СКА – 92 (42 гульні), МВД – 78 (42), Дынама Масква – 78 (41), Лакаматыў – 77 (43), Спартак – 68 (41), Атлант – 71 (42), ЦСКА – 65 (42), 8. Тарпеда – 59 (42), 9. Дынама Рыга – 53 (41), 10. Северсталь – 53 (42), 11. Дынама Мінск – 50 (42), Віцязь – 32 (40). Дынамаўцам засталося правесці 15 матчаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 студзеня ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія дынамаўцы прайгралі ў гасцях ЦСКА з лікам 1:2.Беларускі клуб закінуў першую шайбу –... |
|