Пасля хакейнага матчу заўзятары не маглі выехаць з раёна «Мінск‑Арэны». 21.by

Пасля хакейнага матчу заўзятары не маглі выехаць з раёна «Мінск‑Арэны»

15.01.2010 10:54 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сітуацыя з вывазам заўзятараў з раёна «Мінск‑Арэны» вечарам 14 студзеня пасля матчу «Дынама» (Мінск) — «Металург» (Магнітагорск) будзе разгледжана на сустрэчы кіраўніцтва спарткомплексу і клуба,

паведаміў дырэктар спартыўна‑культурнага комплексу «Арэна» Мікалай Сергіенка.

Першы матч «Дынама» на новай арэне, паводле афіцыйных звестак, наведалі 9.300 гледачоў (умяшчальнасць — 15 тыс.). Пасля заканчэння сустрэчы (пасля 21.00) многія гледачы не змаглі своечасова выехаць з раёна «Мінск‑Арэны», бо транспарт хадзіў па звычайным для гэтага часу раскладзе. Сітуацыя выклікала абурэнне заўзятараў, вымушаных прастойваць на марозе.

«Мінск‑Арэна» размешчана на ўскраіне горада, у канцы праспекта Пераможцаў (раней — Машэрава). Да новага года «Дынама» праводзіла хатнія матчы ў Палацы спорту, які знаходзіцца ў цэнтры, у пачатку гэтага праспекта, і ўмяшчае 3.311 гледачоў. У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам КХЛ на сезон‑2009/10 у студзені каманда пераехала на новую арэну.

«Увогуле сёння адказвае хакейны клуб «Дынама».

Па правілах і па рэгламенце КХЛ арганізатар матчу забяспечвае ўсе ўмовы бяспекі, усе ўмовы гледачоў, — заявіў Сергіенка. — «Дынама» не прадумала гэтае пытанне. Мы, кіраўніцтва арэны, яму не нагадалі прадумаць пытанне падвозу і адвозу гледачоў. Пад’ехалі яны самі, паступова, а выйшлі адначасова. Трэба было проста пазваніць у «Мінсктранс».

Там з задавальненнем выдзелілі б аўтобусы і яшчэ зарабілі б прыбытак. Калі я два разы арганізоўваў мерапрыемствы, то заказваў. Не за грошы. Мы проста званілі ім, пісалі ліст, колькі, на колькі, па якіх маршрутах павялічыць транспарт, і яны арганізоўвалі, ім гэта выгадна, а нам карысна».

«Мы «Дынама» не нагадалі, а яны самі не датумкалі.

Ну, у першы раз. Думаю, у суботу (у дзень матчу «Дынама» — «Аўтамабіліст») трэба будзе паправіць гэта. Мы заўтра [15 студзеня] у 16 гадзін збіраемся з «Дынама» і робім разбор першага матчу. У нас ёсць куча, маса пытанняў, прэтэнзій да «Дынама», а у іх крышку і да нас адпаведна. Мы не ўсё забяспечылі з таго, што павінны былі, а клуб таксама не ўсё зрабіў. Гэта будзе не бойка, а нармальная рабочая абстаноўка. Мы збяромся і пагутарым, як нам не дапускаць далей гэтага», — сказаў Сергіенка.

Іншы пункт гледжання выказаў прэс‑аташэ «Дынама» Мікіта Беражкоў. «Згодна з рэгламентам КХЛ наша епархія — гэта арэна, а грамадскі транспарт — гэта ўжо епархія не наша.

Я не хачу ні на кога стрэлкі пераводзіць, я проста кажу, што гэта не наша епархія», — заявіў прэс‑аташэ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сітуацыя з вывазам заўзятараў з раёна «Мінск‑Арэны» вечарам 14 студзеня пасля матчу «Дынама» (Мінск) — «Металург» (Магнітагорск) будзе разгледжана на сустрэчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика