Футбалісты магілёўскага «Дняпра» выйшлі ў 1/4 фіналу Кубка Садружнасці. 21.by

Футбалісты магілёўскага «Дняпра» выйшлі ў 1/4 фіналу Кубка Садружнасці

18.01.2010 10:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбалісты магілёўскага «Дняпра» атрымалі другую перамогу на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі, які праходзіць гэтымі днямі ў Маскве.

У другім матчы папярэдняга этапа ў групе «А» бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі — БАТЭ і ўладальнік срэбраных медалёў мінскае «Дынама» адмовіліся браць удзел у турніры — ва ўпартай барацьбе перайгралі найлепшую каманду Латвіі ліепайскі «Металург» — 4:3. Пасля першага тайма падапечныя Андрэя Скарабагацькі прайгравалі 1:2, але ў другой палове сустрэчы здолелі забіць тры мячы, на што супернікі адказалі толькі адным.

У складзе беларусаў двойчы вызначыўся Андрэй Лясюк (7‑я і 65‑я хвіліны), а яшчэ па голу на свой лік запісалі Фёдар Чарных (60) і Максім Карповіч (88). У першым паядынку магілёўцы перамаглі чэмпіёна Кыргызстана «Дардой‑Дынама» — 3:1.

Такім чынам, «Дняпро» набраў 6 балаў і незалежна ад выніку заключнага матча папярэдняга этапу забяспечыў сабе выхад у чвэрцьфінал.

У другім матчы 2‑га тура казанскі «Рубін» перайграў «Дардой‑Дынама» з лікам 2:0.

Перад заключным гульнямі, якія адбудуцца ў аўторак, 19 студзеня, становішча ў групе А такое: Дняпро ‑ 6 балаў, Металург і Рубін ‑ па 3, Дардой‑Дынама - 0.

У першым матчы плей‑оф «Дняпру» давядзецца сустрэнецца з адной з камандаў квартэта В.

Пасля двух тураў там лідзіруюць азербайджанскі «Бакы» і фінскі ХІК (Хельсінкі), якія набралі па 4 балы, у казахстанскага «Рэйнджэрс» на бал меней, а ў таджыкскага «Вахша» (Курган‑Цюбе) набраных балаў пакуль няма.

Сёння на турніры выхадны дзень, заўтра пройдуць матчы 3‑га тура,

чвэрцьфіналы адбудуцца 20 студзеня, паўфіналы — 22 студзеня, фінал намечаны на 24 студзеня. Кубак чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі праводзіцца ў расійскай сталіцы ўжо ў 18‑ы раз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты магілёўскага «Дняпра» атрымалі другую перамогу на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі, які традыцыйна праходзіць гэтымі днямі ў Маскве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика