Доўгая дарога дахаты
19.01.2010 12:57
—
Новости Спорта
|
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе, якая 15—17 студзеня ўдзельнічала ў адборачным турніры чэмпіянату свету‑2011 на Кіпры, дагэтуль не можа вярнуцца дамоў, паведамляе прэс‑служба Беларускай федэрацыі гандбола. У самалёт, на якім каманда павінна была накіравацца па маршруце Ларнака — Вена, трапіла шаравая маланка, і ў ім былі выяўлены тэхнічныя непаладкі. У Ларнацы чакаюць прыбыцця прадстаўніка авіякампаніі, які павінен зрабіць заключэнне аб магчымасці далейшай эксплуатацыі самалёта. Калі борту запатрабуецца доўгі рамонт, зборнай Беларусі і астатнім пасажырам рэйса выдзеляць іншы самалёт. Пытанне з часовым размяшчэннем і харчаваннем пасажыраў вырашана. У сваёй адборачнай групе каманда Юрыя Шаўцова заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад Швейцарыю і Кіпр. Барацьбу за пуцёўку на сусветнае першынство будуць працягваць швейцарцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія гандбалісты дагэтуль не могуць вярнуцца дахаты з Кіпра
|
|