Зноў спатыкнуліся на
20.01.2010 16:22
—
Новости Спорта
|
Магілёўскі «Дняпро» завяршыў выступленне на футбольным Кубку Садружнасці ў Маскве. У чвэрцьфінале каманда Андрэя Скарабагацькі прайграла акцюбінскаму «Актобэ». Казахі хутка адкрылі лік, а потым падвоілі перавагу. «Дняпру» атрымалася яшчэ ў першым тайме адзін гол адыграць, што пакідала спадзяванні на станоўчы вынік. Аднак пасля перапынку «Актобэ» змагло забіць яшчэ раз, і зняць усе пытанні пра пераможцу — 3:1. Цікава, што год таму акцюбінцы на гэтай самай стадыі выбілі яшчэ адзін беларускі клуб — МТЗ‑РІПА. Але тады мінчане прайгралі з буйным лікам. У паўфінале ў пятніцу «Актобэ» пазмагаецца з пераможцам пары «Дынама» (Кіеў) — «Экрэнас» (Панявежас). Фінал Кубка Садружнасці пройдзе ў нядзелю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі
|
|