Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open. 21.by

Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

23.01.2010 13:45 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы мінулагодняе дасягненне.

23 студзеня ў трэцім крузе Азаранка за гадзіну выйграла ў Таццяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2.

У першым раундзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Каэн-Аларо (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швейцарку Стэфані Фёгеле (74) — 6:4, 6:0.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе расіянка Вера Званарова (9),

якая абыграла ў 1/16 фіналу аргентынку Гізэлу Дулько (36) — 6:1, 7:5.

Лік асабістых сустрэч Азаранкі і Званаровай на карысць расійскай спартсменкі — 4:0.

У міжсезонне тэнісісткі абмяняліся трэнерамі: з Азаранкай займаецца былы коўч Званаровай француз Самюэль Сюмік, а са Званаровай — былы трэнер Азаранкі партугалец Антоніё ван Грыхен.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы мінулагодняе дасягненне. 23...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика