Агледзіны бразільскага форварда ФК «Гомель» Майкона Rажэрыу Сілвы Каліжуры (Майкона) ў клубе элітнага польскага дывізіёна «Ягелоніі» з Беластока скончыліся паспяхова.Найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіяната Беларусі (15 мячоў за 26 матчаў) Майкон у пятніцу прыбыў у «Ягелонію».
Візіт скончыўся падпісаннем у панядзелак чатырохгадовага кантракта, паведамляе sport.pl
***
«Ягелонія» (Беласток) пасля 17 тураў займае 10‑ы радок у чэмпіянаце Польшчы (выступаюць у экстралізе 16 камандаў), маючы на рахунку 16 балаў. Праўда, клуб мае шэсць перамог, восем нічых і тры паразы. Але перад пачаткам сезона з яго былі знятыя 10 пунктаў, інакш «Ягелонія» была б зараз на 6 месцы з 26 пунктамі.
Чэмпіянат Польшчы адновіцца 28 лютага. «Ягелонія» на выездзе згуляе з «Каронай» з Кельцаў.
З познанскім «Лехам», з якім падпісаў кантракт найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі 20009 Сяргей Крывец, «Ягелонія» згуляе 20 сакавіка на выездзе.