Вікторыя Азаранка прайграла чвэрцьфінал Australian Open. 21.by

Вікторыя Азаранка прайграла чвэрцьфінал Australian Open

27.01.2010 09:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска Вікторыя Азаранка (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сёння раніцай у чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе сустракалася з першай ракеткай планеты амерыканкай Серэнай Уільямс.

У першым сэце Азаранка перамагла - 6:4, у другім была блізкая да перамогі, вяла з лікам 4:2, але ўсё ж саступіла ў тай-брэйку - 6:7.

А вось у трэцяй вырашальнай партыі 20-гадовая беларуска не змагла на роўных згуляць з найлепшай тэнісісткай свету і саступіла з лікам 2:6.

Гульня доўжылася 2 гадзіны 27 хвілінаў.

Цяпер у паўфінальным паядынку Серэна Уільямс сустрэнецца з кітаянкай На Лі, якая выйграла ў чвэрцьфінальным матчы у старэйшай з сясцёр Уільямс - Венус.

Турнір, што праходзіць на кортах Мельбурна, завершыцца ў нядзелю, 31 студзеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика