Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў сусветным рэйтынгу
01.02.2010 13:38
—
Новости Спорта
|
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў адзіночным разрадзе ў абноўленым сёння сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта паўтор яе рэкорднага дасягнення ў кар"еры, якое было зафіксавана ў кастрычніку 2009 года.
За мінулы тыдзень дзякуючы выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 20-гадовая беларуска ўзнялася ў класіфікацыі WTA на адзін радок, выштурхнуўшы з шасцёркі наймацнейшых расіянку Алену Дзяменцьеву, якая апусцілася з 5-га радка на 7-ы. На вяршыні сусветнага рэйтынгу засталася амерыканка Серэна Уільямс, ужо пяты раз стала пераможцай Australian Open. Нагадаем, што ў драматычным чвэрцьфінальным паядынку менавіта Серэна Уільямс выбіла з барацьбы беларуску. Цалкам дзясятка наймацнейшых тэнісістак планеты выглядае так: 1. Серэна Уільямс (ЗША) – 9195 балаў У сакавіку 2009 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар"еры прабілася ў дзесятку наймацнейшых тэнісістак свету і пратрымалася ў ёй да канца мінулага сезона. Раней з беларусак у дзесятку сусветнай класіфікацыі ўдавалася прабівацца толькі Наталлі Зверавай, якая ў сярэдзіне 1980-х гадоў дабіралася да 5-га радка. З іншых нашых суайчынніц у першую сотню ўваходзіць толькі Вольга Гаварцова – 55-е месца. У другой сотні яшчэ тры беларускі - Настасся Якімава (108), Дар"я Кустава (119) і Кацярына Дзегалевіч (156). Становішча ў першай дзесятцы чэмпіёнскай гонкі WTA новага сезона, тут улічваюцца толькі дасягненні 2010 года, такое: 1. Серэна Уільямс (ЗША) – 2320 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў адзіночным разрадзе ў абноўленым сёння сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта... |
|