БАТЭ — Аустрыя — 1:1, пенальці – 11:12
04.02.2010 15:13
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ прайграў у серыі пенальці ў першым матчы на міжнародным турніры – Sochi Soccer Cup – у расійскім Сочы венскай «Аустрыі» з лікам 11:12. На турніры, што праходзіць у Сочы, барысаўскі БАТЭ згуляў першы матч з «Аустрыей» з Вены (клуб аўстрыйскай суперлігі). У першым тайме перавагу мела беларуская каманда, і на 30‑й хвіліне Эдгар Аляхновіч забіў гол. У другой палове сустрэчы ўжо аўстрыйцы атакавалі вароты Гутара, і за 5 хвілін да сканчэння асноўнага часу венскі клуб зраўняў лік — 1:1 (Міхал Лендл). Паводле рэгламенту каманды сталі біць пенальці. Прычым, ніводная з камандаў не збіралася саступаць — усе мячы заляталі ў брамы. Лік па пенальці дайшоў да 11:11, калі спудлаваў барысаўскі бразілец Брэсан. Аўстрыйцы ж свайго шанцу не ўпусцілі і выйшлі ў фінал міні‑турніру. Наступны матч барысаўцы правядуць заўтра, 5 лютага. Іх супернікам стане няўдачнік пары «Жамчужына» (Д2, Сочы, Расія) — «Вікторыя» (Д1, Плзень, Чэхія). Гэты матч пачаўся ў 14:30 паводле мінскага часу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі БАТЭ прайграў у серыі пенальці ў першым матчы на міжнародным турніры – Sochi Soccer Cup – у расійскім Сочы венскай «Аустрыі» з лікам 11:12.На турніры, што... |
|