Беларусь – Францыя, Румынія, Боснія, Албанія, Люксембург
07.02.2010 14:03
—
Новости Спорта
|
У Варшаве прайшло лёсаванне адборачных груп да чэмпіянату Еўропы па футболе – 2012, які пройдзе ў Польшчы і ва Украіне. Усе зборныя – 51 дружына – былі разбітыя на дзевяць адборачных груп: шэсць груп змяшчаюць па шэсць зборных і тры групы – па пяць зборных. Адборачныя матчы пройдуць з верасня 2010 па кастрычнік 2011 года. Матчы пройдуць у суботы і аўторкі Зборная Беларусі, пасеяная ў 4-м кошыку, трапіла ў групу «D» са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі, Албаніі і Люксембурга. *** Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 г. у Польшчы і ва Украіне, у наступных гарадах: Варшава, Гданьск, Познань, Уроцлаў – Кіеў, Данецк, Харкаў, Львоў. Напрамую ў фінальную стадыю, у якой возьмуць удзел 16 камандаў (зборныя Польшчы і Украіны трапілі туды аўтаматычна, як гаспадыні турніру), выходзяць 10 зборных: пераможцы груп, а таксама найлепшая з камандаў, што зоймуць другія месцы (9+1). Астатнія чатыры вакантныя пуцёўкі разыграюць у стыкавых матчах астатнія восем зборных, што занялі ў сваіх групах 2-я месцы. *** Гэта будзе апошні чэмпіянат, у якім возьмуць удзел 16 камандаў, з 2016 года ў фінальнай стадыі будзе ўдзельнічаць 24 зборныя, амаль 50% кантынентальных зборных. Таксама, відаць, гэта будзе апошні чэмпіянат, які праводзяць дзве краіны. Нагадаем, упершыню такі чэмпіянат быў праведзены ў 2000 г. (Бельгія, Нідэрланды), у 2008 г. чэмпіянат Еўропы прайшоў у Аўстрыі і Швейцарыі. Галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге, яшчэ перад самім лёсаваннем заявіў, што незалежна ад складу групы задача-максімум выйсці на чэмпіянат, задача-мінімум – трапіць у стыкавыя матчы. Г.зн. заняць 2-е месца ў групе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Варшаве прайшло лёсаванне адборачных груп да чэмпіянату Еўропы па футболе – 2012, які пройдзе ў Польшчы і ва Украіне. |
|