Салей згуляў матч за «Каларада»
14.02.2010 14:18
—
Новости Спорта
|
Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей упершыню з кастрычніка мінулага года згуляў за «Эвеланш» у матчы рэгулярнага чэмпіяната НХЛ. Каманда нашага суайчынніка саступіла ў гасцях «Лос-Анджэлесу» - 0:3. Беларус правёў на лёдзе 19 хвілін 52 секунды гульнявога часу, зрабіў пяць кідкоў (больш за ўсіх партнёраў па клубе) і скончыў сустрэчу з паказчыкам «плюс/мінус» — «0», паведамляе Нагадаем, што Салей абраны капітанам беларускай хакейнай зборнай на Алімпіядзе, а ад 15 лютага чэмпіянат НХЛ бярэ перапынак на час алімпійскага турніру. За беларусаў на Алімпіядзе, такім чынам, павінны згуляць Салей і Сяргей Касціцын. Андрэй Касціцын канчаткова адновіцца пасля траўмы прыкладна да 23-24 лютага, паўфіналаў алімпійскага турніру Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей упершыню з кастрычніка мінулага года згуляў за «Эвеланш» у матчы рэгулярнага чэмпіяната НХЛ. Каманда нашага...
|
|