Вясна прыйшла футбольная. 21.by

Вясна прыйшла футбольная

19.02.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Лiга чэмпiёнаў. 1/8 фiналу.

У той час, як у Ванкуверы набiрае абароты зiмовая Алiмпiяда, з другога боку акiяна распачаўся плэй-оф галоўнага еўрапейскага футбольнага клубнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў УЕФА. Пасля двухмесячнай зiмовай паўзы футбалiсты, галодныя да вялiкiх кантынентальных звяршэнняў, прадэманстравалi яскравую гульню часам з нечаканымi вынiкамi.

Лiён — Рэал 1:0. "Галактыкас" капiтулюе ў Лiёне

Мадрыдскi "Рэал" нават з дапамогай сваiх суперзорак Кака i Раналду не змог прабiць кiпера гаспадароў. Паядынак з першай да апошняй хвiлiны праходзiў у напружанай барацьбе. Да той самай напружанасцi можна было амаль дакрануцца рукамi. Аднак зорны склад iспанцаў разбiваўся аб арганiзаванасць лiёнцаў. Тыя ў сваю чаргу небяспечна атакавалi, прарываючыся пераважна па флангах, чым не раз прымушалi дэманстраваць сваё майстэрства Касiльяса. Але нават здольнасцяў "вечнамаладога" галкiпера зборнай Іспанii не хапiла, каб выратаваць сваю каманду ў двух эпiзодах на зломе двух таймаў — спачатку Дэльгада трапiў у штангу, а потым Макун проста шыкоўным ударам з 25 метраў адкрыў лiк на табло i прынёс перамогу сваёй камандзе.

Мiлан — Манчэстэр Юнайтэд 2:3. Рунi наўкацiруе iтальянцаў

Вялiкая гульня дзвюх вялiкiх камандаў. Перапоўненыя трыбуны перад стартавым свiстком гулi ў прадчуваннi неардынарных падзей. Чаго вартыя хоць бы некаторыя факты: Дэвiд Бэкхэм супраць "МЮ", якому аддаў свае лепшыя гады, саракагадовы настаўнiк "Мiлана" Леанарда супраць сэра Алекса Фергюсана, якому ў наступным годзе спаўняецца 70 i гэтак далей. Гаспадары з першых секундаў кiнулiся атакаваць. I не сказаць, каб звышхуткi гол Раналдзiнья на трэцяй хвiлiне выглядаў нелагiчным. Хутчэй, наадварот. "Чырвона-чорныя" ўсю першую палову трымалi ў напружанасцi абарону англiчан, а тыя ўзялi ды забiлi. Скоўлз хацеў ударыць правай нагой, мяч трапiў у левую i па нечаканай для Дзiды траекторыi заляцеў у вугал варот. Другая палова павярнула ўсё ў зусiм iншы бок. Два галы галавой невысокага Рунi зрабiлi фаварытам супрацьстаяння "манкунiянцаў". Трошкi падправiлi сiтуацыю Раналдзiнья i Зэедорф, якiя арганiзавалi гол-прыгажун, але пакуль бачыцца малаверагодным, што мiланцы здолеюць адыграцца ў гасцях.

Порту — Арсенал 2:1. Багаты арсенал кур'ёзаў

Кадравыя праблемы гасцей пакiнулi па-за гульнёй цэлы шэраг асноўных штыкоў. Даўно траўмаваны ван Персi, пашкоджаннi ў Галаса i Да Сiлвы, прыхварэлi Аршавiн i Альмунья. Менавiта адсутнасць апошняга, асноўнага галкiпера лонданцаў, нейкiм чынам i прывяла да двух прапушчаных галоў. Iшла адзiнаццатая хвiлiна, калi Варэла прастрэлiў мяч з правага фланга ў штрафную i, падмяняўшы Альмунью, Лукаш Фабiянскi не змог зафiксаваць гульнявы снарад, закiнуўшы яго ў сетку сваiх варот. Праз сем хвiлiн ужо госцi святкавалi поспех — ударам галавой вызначыўся Кэмбэл, якi вярнуўся ў склад "Арсенала", але пачатак другога тайма ператварыў яго з героя ў антыгероя. Разам з Фабiянскi, безумоўна. Абаронца ў сваёй штрафной ледзь датыкнуўся да мяча пры розыгрышы штрафнога, а галкiпер нечакана забраў яго ў рукi. Рэферы аб'ектыўна прызначыў свабодны ўдар, i партугальцы не чакаючы адправiлi мяч амаль у пустыя вароты. Просьбы бiць па свiстку не было, так што пераможны гол залiчаны.

Баварыя — Фiярэнтына 2:1. Нелегiтымная перамога немцаў

У любым iншым выпадку, напэўна, цэнтральная гульня дня, але на фоне папярэднiх супрацьстаянняў выглядала не так эфектна. Вельмi аддавала паядынкамi iтальянскай серыi "А". Шмат тактычнай барацьбы, напружанасцi пры не вельмi вялiкiх хуткасцях. Роўны ход паядынку радыкальна змянiўся ў апошнiя 20 хвiлiн, калi нарвежскi суддзя Эўрэбэ выдалiў абаронцу гасцей Гобi за грубы стык з Рабенам. Лiк на той час быў 1:1 i немцы кiнулiся перамагаць. Але атрымалася гэта ў iх не зусiм па правiлах: Клозэ забiваў з яўнага афсайду, але арбiтр паказаў на цэнтр.

Паядынкi ў адказ пройдуць 9—10 сакавiка.

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, як у Ванкуверы набiрае абароты зiмовая Алiмпiяда, з другога боку акiяна распачаўся плэй-оф галоўнага еўрапейскага футбольнага клубнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў УЕФА. Пасля двухмесячнай зiмовай паўзы футбалiсты, галодныя да вялiкiх кантынентальных звяршэнняў, прадэманстравалi яскравую гульню часам з нечаканымi вынiкамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика