Сівакоў забіў першы гол у італьянскай Серыі B. 21.by

Сівакоў забіў першы гол у італьянскай Серыі B

21.02.2010 15:38 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларус Міхаіл Сівакоў адкрыў лік сваім мячам у складзе «П’ячэнцы». Гэта было зроблена ў хатнім матчы футбольнага чэмпіянату Італіі ў Серыі B супраць «Альбінолефэ», які прайшоў у суботу 20 лютага.

«П’ячэнца» выйграла 1:0, а Міхаіл Сівакоў забіў гол на 47-й хвіліне.

Гэта першы гол Міхаіла Сівакова ў афіцыйных матчах у Італіі. Нагадаем, што ён перайшоў у «Кальяры» з БАТЭ год таму (у студзені 2009 года), але ў афіцыйных паядынках згуляў за клуб з Сардзініі толькі адну хвіліну – 8 лістапада 2009 г. у матчы супраць «Сампдорыі», выйшаўшы на поле на 92-й хвіліне.

Пры канцы студзеня Сівакоў быў аддадзены ў арэнду «П’ячэнцы».

Пасля 26 тураў «П’ячэнца» з 30 баламі займае 18-е месца (з 22-х).

У наступным туры, 27 лютага, каманда згуляе ў гасцях супраць аўтсайдэра «Салернітаны» (18 балаў)..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус Міхаіл Сівакоў адкрыў лік сваім мячам у складзе «П’ячэнцы». Гэта было зроблена ў хатнім матчы футбольнага чэмпіянату Італіі ў Серыі B супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика