На Паралімпіядзе ў Ванкуверы беларусы заваявалі яшчэ два бронзавыя медалі
16.03.2010 12:25
—
Новости Спорта
|
За тры дні Х зімовых Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі — залаты і тры бронзавыя. 15 сакавіка Васіль Шапцябой быў трэцім у лыжнай гонцы на 20 км, а Ядвіга Скарабагатая таксама атрымала »бронзу» ў лыжнай гонцы на 15 км. 13 сакавіка Шапцябой заваяваў бронзавы медаль у біятлоннай гонцы пераследу на 3 км, а на наступны дзень Людміла Валчок першынствавала ў лыжнай гонцы на 10 км. У агульным медалёвым заліку Беларусь займае шостае месца (1, 0, 3) пасля Расіі (6, 6, 3), Германіі (3, 0, 0), Украіны (2, 2, 3), Аўстрыі (2, 0, 1) і Канады (1, 3, 0). Разыграна 16 з 64 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завяршаюцца 21 сакавіка. На зімовай Паралімпіядзе ў Турыне зборная Беларусі заваявала 9 медалёў (1, 6, 2). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тры дні Х зімовых Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі — залаты і тры бронзавыя. 15 сакавіка Васіль Шапцябой быў... |
|