З Гандурасам згуляем 27 мая ў Аўстрыі
16.03.2010 15:13
—
Новости Спорта
|
Нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса 27 мая ў Аўстрыі. Зборная Гандураса — удзельніца чэмпіяната свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы (гуляе ў адной групе з Іспаніяй, Швейцарыяй і Чылі). І ў рамках падрыхтоўкі да мундыяля правядзе таксама таварыскія матчы з КНДР (30 мая), Азербайджанам (2 чэрвеня) і Румыніяй (5 чэрвеня), Зборная Беларусі згуляе 2 чэрвеня ў Мінску таварыскі матч са Швецыяй, а ў жніўні плануе згуляць з Чарнагорыяй. Нагадаем, што ў верасні стартуе адбор да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года. 3 ці 4 верасня падапечныя Бернда Штанге згуляюць з Францыяй у гасцях, 7 верасня матч дома з Румыніяй. 8 кастрычніка ў гасцях зборная згуляе з Люксембургам, а 12 кастрычніка дома з Албаніяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса 27 мая ў Аўстрыі.Зборная Гандураса — удзельніца чэмпіяната свету па...
|
|