«Барселона» разграміла «Штутгарт» Аляксандра Глеба. 21.by

«Барселона» разграміла «Штутгарт» Аляксандра Глеба

18.03.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду вызначыліся два апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў – гэта «Барселона» і «Бардо».Дзеючы ўладальнік галоўнага футбольнага кубка Еўропы іспанская «Барселона» разграміла нямецкі «Штутгарт» – 4:0 (першы тайм – 2:0). Галы забілі Ліянель Месі 13, 60, Педра Радрыгес, 22, Боян Кркіч, 89.

Першы матч скончыўся з лікам 1:1.

Беларускі паўабаронца нямецкага клуба Аляксандр Глеб – ён належыць «Барселоне», але аддадзены «Штутгарту» у арэнду – адгуляў увесь матч.

У другім матчы дня французскі «Бардо» выйграў у грэцкага «Алімпіякоса» – 2:1. Першы матч – 1:0 на карысць французаў.

Такім чынам у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць:

«Арсенал» (Лондан), «Манчэстар Юнайтэд» (абодва – Англія), «Бардо», «Ліён» (абодва – Францыя), «Барселона» (Іспанія), ЦСКА (Расія), «Баварыя» (Нямеччына), «Інтэр» (Мілан).

Прычым толькі палова камандаў з’яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін мінулага сезона. Размова пра МЮ, «Бардо», «Барселону» і «Інтэр».

Лёсаванне чвэрцьфіналаў – і адразу паўфіналаў – пройдзе ў пятніцу, 19 сакавіка, у швейцарскім Ньёне.

Яно будзе паказана ў жывым эфіры на тэлеканале «Еўраспорт». Пачатак а 13-й.

Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30-31 сакавіка – 6-7 красавіка. Паўфіналы – 20-21 красавіка – 27-28 красавіка.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу».

Звернем увагу на тое, што сёлета фінал пройдзе ў суботу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду вызначыліся два апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў – гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика