У фінале Кубка — БАТЭ і Тарпеда. 21.by

У фінале Кубка — БАТЭ і Тарпеда

30.03.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю адбыліся паўфінальныя матчы ў адказ Кубка Беларусі па футболе. Абедзве сустрэчы прайшлі на штучных газонах. На САК "Алімпійскі" ДСК перамог "Тарпеда" 1:0 і ледзь не стаў аўтарам сенсацыі. Праўда, па суме дзвюх сустрэч выйсці гамяльчанам у фінал, а разам з гэтым і ў Лігу Еўропы, не ўдалося. Гасцявая перамога ў першай гульні з лікам 2:1 дазволіла аўтазаводцам выйграць двухматчавую дуэль. Цяпер упершыню ў гісторыі жодзінцы выступяць за Беларусь на міжнароднай арэне. "Тарпеда" згуляе ў Лізе Еўропы, пачаўшы барацьбу з другога раўнда. Датэрміновы пропуск у еўракубкі тарпедаўцам дапамаглі аформіць суседзі з Барысава — чэмпіён краіны згуляе ў Лізе чэмпіёнаў. БАТЭ выйграў з лікам 1:0 паядынак у адказ у салігорскага "Шахцёра" і ў пяты раз выйшаў у фінал Кубка Беларусі. Перамогу прынёс гол Арцёма Канцавога у другім тайме. Такім чынам, вызначыўся трэці прадстаўнік нашай краіны ў Лізе Еўропы. Да мінскага "Дынама" і магілёўскага "Дняпра" дадалося жодзінскае "Тарпеда". Фінальны матч Кубка Беларусі пройдзе 23 мая. Беларускія велагоншчыцы заваявалі 3 медалі

Беларускія гоншчыцы заваявалі тры бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку, які праходзіў у дацкім Капенгагене з 24 па 28 сакавіка. Дзве бронзы на рахунку Вольгі Панарынай, якая пераехала ў Беларусь з Украіны пасля Алімпіяды-2008 у Пекіне і выступае ў спрынтарскіх дысцыплінах. 25 сакавіка яна выйграла "бронзу" ў гіце на 500 метраў. А 28 сакавіка, у заключны дзень спаборніцтваў, спартсменка дадала ў сваю калекцыю бронзавую ўзнагароду ў кейрыне. Чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне стала Сімона Крупескайтэ з Літвы, сярэбраным прызёрам — Вікторыя Пендлтан з Вялікабрытаніі. Адзначым, што трэнерам Вольгі Панарынай з'яўляецца расійскі спецыяліст Станіслаў Салаўёў, які працуе з васьміразовай чэмпіёнкай свету Наталляй Цылінскай, якая знаходзіцца зараз у дэкрэтным водпуску. Трэці медаль беларускай дружыны на рахунку Таццяны Шараковай, якая заваявала "бронзу" ў гонцы па ачках на 25 км з 10 спрынтарскімі фінішамі. На прамежкавых фінішах яна па разу стала першай і другой, двойчы была пятай, набраўшы ў выніку 33 ачкі. У медальным заліку з трыма бронзавымі ўзнагародамі Беларусь, прадстаўніком якой былі ўсяго дзве гоншчыцы, заняла 15-е месца. Усяго прызёрамі станавіліся спартсмены з 19 краін.

Дар'я Домрачава завяршыла сезон шостай

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала шостай у агульным заліку Кубка свету-2009/2010, набраўшы 770 ачкоў. У мінулым сезоне яна была сёмай з 776 ачкамі. У 2008 годзе Домрачава заняла 26-ы радок. У гэтым сезоне спартсменка выйграла свае першыя гонкі — спрынт і пераследаванне ў фінскім Конціалахці, двойчы была другой — у спрынце і пераследаванні ў нарвежскім Халменколене і двойчы трэцяй — у індывідуальных гонках у шведскім Эстэрсундзе і на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Людміла Калінчык з 363 ачкамі заканчвае сезон на 27-м месцы, Надзея Скардзіна — 30-я з 323 ачкамі, Вольга Кудрашова — 54-я з 87, Вольга Назарава — 74-я з 27, Людміла Ананька — 78-я з 23. Кубак свету ў жанчын заваявала немка Магдалена Нойнер (933 ачкі). У мужчын перамогу атрымаў нарвежац Эміль-Хегле Свендсан (828 ачкоў). У агульным заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі заняла шостае месца (год таму восьмае), мужчынская — 11-е (10-е год таму). Гэта азначае, што ў гонках наступнага сезона, як і год таму, Беларусь можа выстаўляць па шэсць жанчын і пяць мужчын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю адбыліся паўфінальныя матчы ў адказ Кубка Беларусі па футболе. Абедзве сустрэчы прайшлі на штучных газонах. На САК "Алімпійскі" ДСК перамог "Тарпеда" 1:0 і ледзь не стаў аўтарам сенсацыі. Праўда, па суме дзвюх сустрэч выйсці гамяльчанам у фінал, а разам з гэтым і ў Лігу Еўропы, не ўдалося. Гасцявая перамога ў першай гульні з лікам 2:1 дазволіла аўтазаводцам выйграць двухматчавую дуэль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика