Асцярожнасць на старце
06.04.2010
—
Новости Спорта
|
У суботу на стадыёнах шасці гарадоў краіны стартаваў 20-ты, юбілейны, чэмпіянат краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Сімвалічна, што першы тур футбольнага турніру супаў па даце з апошнім паядынкам чэмпіянату хакейнага. Два найбольш папулярныя гульнёвыя віды спорту як бы пера-далі эстафету адзін аднаму. Хацелася б верыць, што майстры "скуранога мяча" пакажуць не менш яскравую гульню, чым іх лядовыя калегі. Сёлетні чэмпіянат нясе ў сабе шмат інтрыг. Тут і чарговае супрацьстаянне амбіцыёзных мінс- кага "Дынама" і барысаўскага "БАТЭ". І вяртанне на радзіму трэнера-мэтра Эдуарда Малафеева, які ўзначаліў "Шахцёр", і, безумоўна, сама формула турніру. Упершыню "вышэйшы свет" беларускага футбола скарацілі да 12 прадстаўнікоў. Каманды за тры кругі правядуць 33 гульні — больш не было ніколі. Калі закладваць у план добрае выступленне нашых прадстаўнікоў у еўракубках, на што мы ўсе спадзяёмся, і выступленні некаторых футбалістаў за зборныя, то ў суме для кожнага з іх набярэцца добрая колькасць гульняў. Стартавалі ж каманды па-вясноваму — у гэтую пару спартсмены звычайна толькі-толькі "прачынаюцца" пасля зімы. На 12 камандаў было забіта ўсяго 9 галоў у шасці сустрэчах. Чэмпіён краіны, барысаўскі "БАТЭ", на выездзе ў Жодзіне праводзіў рэпетыцыю кубкавага фіналу з мясцовым "Тарпеда". Не сказаць, каб госці выглядалі мацнейшымі, але што пашанцавала ім больш — гэта дакладна. Напрыканцы гульні рыкашэт пасля ўдару навічка "жоўта-сініх", бразільца Рэнана Брэсана, прынёс першую перамогу "БАТЭ". Мінскае "Дынама" таксама ў гасцях перайграла бабруйскую "Белшыну", якая толькі вярнулася ў элітны дывізіён, 2:0. Гол і галявая перадача на рахунку Алега Страхановіча. У Брэсце сышліся каманды вопытных трэнераў: мясцовае "Дынама" Юрыя Пунтуса і салігорскі "Шахцёр" Эдуарда Малафеева. Роўнае супрацьстаянне за 90 хвілін так і не выявіла пераможцу. Нічыя 1:1. Астатнія вынікі першага тура: "Нафтан" (Наваполацк) — "Партызан" (Мінск) 1:0, ФК "Мінск" — "Днепр" (Магілёў) 2:1, "Нёман" (Гродна) — ФК "Віцебск" 0:0. Яўген ВАРАКСА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу на стадыёнах шасці гарадоў краіны стартаваў 20-ты, юбілейны, чэмпіянат краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Сімвалічна, што першы тур футбольнага турніру супаў па даце з апошнім паядынкам чэмпіянату хакейнага. Два найбольш папулярныя гульнёвыя віды спорту як бы пера-далі эстафету адзін аднаму. Хацелася б верыць, што майстры "скуранога мяча" пакажуць не менш яскравую гульню, чым іх лядовыя калегі
|
|