Стадыён прынялі - матч адбудзецца
14.04.2010
—
Новости Спорта
|
Беларуская федэрацыя футбола прыняла маладзечанскі стадыён напярэдадні матча жаночых моладзевых зборных Беларусі і Македоніі, які адбудзецца 28 красавіка. Прадстаўнікі федэрацыі, у тым ліку і аграном, прыязджалі 6 красавіка. У той жа дзень на маладзечанскім полі падсеялі траву. Выслухалі і прынялі іншыя прапановы агранома. Напярэдадні работнікі стадыёна асвяжылі разметку, сёе-тое падфарбавалі.
Цяпер у Маладзечне чакаюць дэлегацыю УЕФА, якая за 7-10 дзён да матча таксама павінна прыняць поле. Уваход на стадыён 28 красавіка, магчыма, будзе бясплатны. Падчас сустрэчы беларускай і македонскай зборных для футбольных аматараў будуць працаваць гандлёвыя пункты. А таксама біяпрыбіральні - старую разбурылі, каб на яе месцы пабудаваць новую. Як расказаў у інтэрв'ю “РГ” дырэктар стадыёна Аляксей Язневіч, новая прыбіральня будзе падключаная да цэнтралізаваных водаправоду і каналізацыі. Па словах намесніка начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Анатоля Арловіча, яе праектны кошт - каля 700 мільёнаў рублёў. Фінансуецца з абласнога бюджэту. “Будаўніцтва пачнём у гэтым ці наступным квартале - залежыць ад таго, калі паступяць грошы. Плануем завяршыць да канца гэтага года - пачатку 2011”, - сказаў ён. Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская федэрацыя футбола прыняла маладзечанскі стадыён напярэдадні матча жаночых моладзевых зборных Беларусі і Македоніі, які адбудзецца 28 красавіка.
|
|