Чатыры матчы — чатыры паражэнні
20.04.2010
—
Новости Спорта
|
Сумны "вясенні" футбол
Чацвёрты тур футбольнага чэмпіянату краіны ўзмацніў шчыльнасць вынікаў у турнірнай табліцы і прадэманстраваў той факт, што пакуль у вышэйшай лізе амаль кожны здольны адабраць ачкі нават у лідараў. На "Stadіum" (былы стадыён "Трактар"), па прычыне непадрыхтаванасці уласнай арэны "Дынама-Юні", сталічнае "Дынама" прымала наваполацкі "Нафтан". Гульня, якую па прычыне вольнага ўваходу на стадыён назіралі больш за 4 тысячы балельшчыкаў, была сумнай і тужлівай. Галявыя моманты былі нешматлікімі, і лік застаўся нічыйным — 0:0. Галоўны трэнер навапалачан Ігар Кавалевіч на прэс-канферэнцыі быў, здаецца, задаволены тым фактам, што каманда пакідае Мінск з ачком. Ён расказаў пра кадравыя праблемы: у камандзе абараняліся ўвесь матч тыя, хто гэтаму не абучаны. Сяргей Гурэнка толькі і здолеў сказаць, што яго каманда стварыла недастаткова момантаў, каб забіць. Нулявой нічыёй разышліся барысаўскі БАТЭ з гродзенскім "Нёманам" і "Шахцёр" з "Віцебскам" — 1:1. Эдуард Малафееў на прэс-канферэнцыі прызнаўся, што чакаў ад беларускага футбола большага і яўна пераацаніў яго магчымасці. Бабруйская "Белшына", атрымала другую перамогу запар. На гэты раз у Жодзіна клуб сустракаўся з мясцовым "Тарпеда" і перамог 2:1. "Мінск" пацярпеў першае паражэнне — у Брэсце "Дынама" мінімальна перамагло 2:1. Сталічны "Партызан" застаецца адзінай камандай, якая дагэтуль не набрала ніводнага ачка. На гэты раз маладую каманду разграміў магілёўскі "Днепр" 3:0. Становішча каманд: "Віцебск" — 8 ачкоў (розніца мячоў 7-3), БАТЭ — 8 (3-0), "Нафтан" — 7 (8-4), "Дынама" Бр — 7 (6-5), "Мінск" — 7 (5-3), "Дынама" Мн — 7 (3-2), "Белшына" — 6 (3-5), "Шахцёр" — 6 (4-3), "Днепр" — 4 (4-7), "Нёман" — 3 (0-1), "Тарпеда" — 1 (4-7), "Партызан" — 0 (0-7). "Віцебск" — 8 ачкоў (розніца мячоў 7-3), БАТЭ — 8 (3-0), "Нафтан" — 7 (8-4), "Дынама" Бр — 7 (6-5), "Мінск" — 7 (5-3), "Дынама" Мн — 7 (3-2), "Белшына" — 6 (3-5), "Шахцёр" — 6 (4-3), "Днепр" — 4 (4-7), "Нёман" — 3 (0-1), "Тарпеда" — 1 (4-7), "Партызан" — 0 (0-7). Чатыры матчы — чатыры паражэнніНа юніёрскім чэмпіянаце свету па хакею завяршыўся першы этап. Гаспадары турніру пацярпелі чатыры паражэнні ў чатырох матчах: 14 красавіка ад шведаў (0:7), 15 красавіка ад канадцаў (3:11), 17 красавіка ад швейцарцаў (2:3) і 18 красавіка ад амерыканцаў (1:7). Выніковае становішча: група А (Бабруйск): Швецыя — 12 ачкоў (розніца шайбаў 26-8), ЗША — 9 (19-6), Швейцарыя — 6 (9-18), Канада — 3 (16-16), Беларусь — 0 (6-28); група В (Мінск): Фінляндыя — 11 (21-11), Расія — 9 (20-7), Чэхія — 7 (13-15), Славакія — 3 (10-15), Латвія — 0 (9-25). Швецыя і Фінляндыя напрамую выйшлі ў паўфінал. Яшчэ дзве пуцёўкі будуць разыграныя 20 красавіка ў чвэрцьфінальных матчах ЗША — Чэхія (пераможца выходзіць на фінаў) і Расія — Швейцарыя (пераможца выходзіць на шведаў). Беларусь, Славакія, Канада і Латвія вызначаць двух няўдачнікаў топ-дывізіёну ў суцяшальным турніры. 20 красавіка гаспадары сустрэнуцца са славакамі, а 22-га — з латышамі. Гімнасткі заваявалі восем медалёўПяць сярэбраных і тры бронзавыя медалі заваявалі беларускія спартсменкі на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у Брэмене (Германія). У дарослых спаборніцтвах на іх рахунку сярэбраная і дзве бронзавыя ўзнагароды. Зборная Беларусі ў складзе Аляксандры Осіпавай, Ксеніі Санковіч, Аліны Туміловіч, Марыны Ганчаровай і Настассі Іваньковай была другой у шматбор'і і трэцяй у асобных відах. У індывідуальным шматбор'і Любоў Чаркашына заняла чацвёртае месца, саступіўшы расійскім гімнасткам Яўгеніі Канаевай і Дар'і Кандаковай, а таксама Аліе Гараевай з Азербайджана. Меліта Станюта стала шостай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакею завяршыўся першы этап. Гаспадары турніру пацярпелі чатыры паражэнні ў чатырох матчах: 14 красавіка ад шведаў (0:7), 15 красавіка... |
|