«Манрэаль» – «Вашынгтон» – 4:1, серыя – 3:3
27.04.2010 09:22
—
Новости Спорта
|
«Манрэаль Канадыенс» зраўняў лік у1/4 фіналу Усходняй канферэнцыі. 26 красавіка на сваёй пляцоўцы «Канадыенс» выйграў з лікам 4:1. Лік у серыі стаў 3:3, і цяпер для выяўлення пераможцы спатрэбіцца апошні сёмы матч.
Эксперты казалі, што «Вашынгтон» Авечкіна без праблем адолее квэбэкцаў. Лік па перыядах: (2:0, 0:0, 2:1). Галы: Камалеры – 4 (М.-А. Бержэрон), 7:30 (1:0 – бол.). Камалеры – 5 (Сабан, Плеканец), 9:09 (2:0). Лап’ер – 1 (Горджэс), 44:17 (3:0). Фер – 3 (Майк Грын, Чымера), 55:10 (3:1). Плеканец – 4 (Камалеры, А. Касціцын), 59:03 (4:1 – п.в.). Беларускі форвард «Манрэаля» Андрэй Касціцын вызначыўся галявым пасам, правёў на лёдзе 16 хвілін 28 секундаў, каэфіцыент карыснасцт +2. Сяргей Касціцын удзелу ў матчы не браў. Сёмы апошні матч серыі пройдзе 28 красавіка ў Вашынгтоне.Калі «Манрэаль» пераможа, то ў паўфінале Усхода (1/4 Кубка Стэнлі) ён згуляе з «Пітсбургам». На Усходзе свой удзел у наступным раундзе ўжо забяспечылі «Пітсбург Пінгвінз», «Філадэльфія Флаерз» і «Бостан Бруінз». На Захадзе – «Сан-Хасэ Шаркс», «Чыкага Блэкхоўкс», «Ванкувер Кэнакс». АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Касціцын вызначыўся галявым пасам. |
|