Пасля пройгрышу Шахцёра Эдуарду Малафееву стала дрэнна. 21.by

Пасля пройгрышу Шахцёра Эдуарду Малафееву стала дрэнна

29.04.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакаміты трэнер шпіталізаваны з арытміяй

У пятым туры чэмпіянату краіны салігорскі "Шахцёр" пацярпеў першае ў сёлетнім чэмпіянаце паражэнне. А раніцай у панядзелак галоўны трэнер клуба 67-гадовы Эдуард Малафееў быў шпіталізаваны ў адну са сталічных клінік з арытміяй. Знакаміты трэнер быў запрошаны ўзначаліць салігорскую дружыну напярэдадні сёлетняга сезону. Дагэтуль Эдуард Васільевіч трэніраваў санкт-пецярбургскае "Дынама", якое вывеў у першую лігу. Працягваць супрацоўніцтва з клубам трэнер не стаў і вярнуўся ў Беларусь. На старце сезона са стану "Шахцёра" гучалі медальныя спадзяванні, праўда, старт у каманды атрымаўся няўдалым. Тры нічыіх, адна перамога і паражэнне, якое і падкасіла здароўе вядомага спецыяліста.

Увечары адбыўся сход каманды пад кіраўніцтвам старшыні ЗАТ "Шахцёр" Уладзіміра Кучарова, дзе было вырашана, што пакуль абавязкі галоўнага трэнера выконваць будзе 38-гадовы трэнер па навукова-метадычнай працы Уладзімір Журавель. Сёння салігорскі "Шахцёр" у межах шостага тура чэмпіянату краіны прымае магілёўскі "Днепр".

Мезін вярнуўся ў зборную

Пасля скандальнага ад'езду на Украіну са збораў нацыянальнай каманды па хакеі варатар Андрэй Мезін усё ж вярнуўся ў стан зборнай. Ён прыехаў раніцай 27 красавіка і прыступіў да трэніровак.

Нагадаем, што дзесяць дзён таму 37-гадовы галкіпер Андрэй Мезін паехаў са збораў каманды, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету, да сваёй сям'і, што жыве на Украіне. Такое рашэнне варатар растлумачыў нявызначанасцю свайго будучага лёсу ў мінскім "Дынама". Сталічны хакейны клуб мае намер падпісаць амерыканца Роберта Эша, акрамя таго, яшчэ год дзейнічае кантракт Віталя Коваля. Перспектывы Мезіна ў "Дынама" ў наступным сезоне надзвычай туманныя. Пасля тыдня, які варатар правёў у Кіеве, ён усё ж такі вярнуўся ў Мінск, дзе сустрэўся з кіраўніком БФСА "Дынама" Юрыем Бародзічам. Пасля гэтага стала вядома, што Андрэй даў згоду абараняць вароты зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Германіі.

Прыбылі ў зборную Аляксей Калюжны і Міхаіл Грабоўскі. А вось Канстанцін Кальцоў з-за траўмы камандзе не дапаможа. Мяркуецца, што праз тыдзень у стан зборнай прыбудзе абаронца Руслан Салей.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакаміты трэнер шпіталізаваны з арытміяй У пятым туры чэмпіянату краіны салігорскі "Шахцёр" пацярпеў першае ў сёлетнім чэмпіянаце паражэнне. А раніцай у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика