«Манрэаль» выбіў «Вашынгтон» з Кубка Стэнлі. 21.by

«Манрэаль» выбіў «Вашынгтон» з Кубка Стэнлі

29.04.2010 07:53 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, выйшаў у наступны раунд плей-оф Кубка Стэнлі, у сямі матчах адолеўшы пераможцу рэгулярнага чэмпіяната «Вашынгтон Кэпіталз» у серыі – 4:3.

Усё вырашаў апошні матч серыі, што прайшоў 28 красавіка ў Вашынгтоне.

«Манрэаль» перамог у гасцях 2:1 (1:0, 0:0, 1:1) і выйшаў у наступны раўнд.

Шайбы: М.-А. Бержэрон (Гомес, А. Маркаў), 19:30 (1:0 - бол.). Дом. Мур, 56:24 (2:0). Лайх (Сёмін, Авечкін), 57:44 (1:2).

Выніковы лік у серыі: 4:3 (першыя – 3:2 ОТ, 5:6ОТ, 1:5, 3:6, 2:1, 4:1).

«Манрэаль» першы матч выйграў, тры запар прайграў, потым тры запар выйграў. Мала хто верыў у тое, што «Канадыенс» пройдуць у наступны раўнд.

Першай зоркай матчу другую гульню запар

прызнаны славацкі галкіпер канадцаў Яраслаў Галак, які выстаяў сёння перад 41 кідком суперніка.

Пры тым, што «Манрэаль» нанёс па варотах суперніка 14 кідкоў.

Сайт НХЛ даў загаловак сённяшняму матчу Галак-стар. Аляксандр Авечкін пракаментаваў вылет «Вашынглона»: «Я проста ў шоку».

Сяргей Касціцын сёння не гуляў, Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 19 хвілін, каэфіцыент карыснасці мінус 1.

У паўфінале Усходняй канферэнцыі «Манрэаль» згуляе з пераможцам Кубка Стэнлі – 2009 «Пітсбургам». Першы матч – 30 красавіка.

Іншую пару склалі «Бостан» і «Філадэльфія».

Пары Захаду: «Сан-Хасэ» – «Дэтройт», «Чыкага» – «Ванкувер».


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведна, браты Касціцыны затрымліваюцца з прыездам на чэмпіянату свету па хакеі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика