Эдуард Малафееў ізноў ідзе ў бой
07.05.2010
—
Новости Спорта
|
7 мая з бальніцы, на радасць балельшчыкаў, выпісаўся вядомы футбольны трэнер Эдуард Васільевіч Малафееў.
Нагадаем, што 67-гадовы Эдуард Малафееў, які ў сёлетнім сезоне ўзначальвае салігорскі «Шахцёр», раніцай 26 красавіка быў шпіталізаваны з дыягназам «арытмія». 24 красавіка «Шахцёр» пацярпеў першае паражэнне ў чэмпіянаце, саступіўшы на выездзе дэбютанту, бабруйскай «Белшыне». Эдуард Васільевіч, напэўна, у літаральным сэнсе прыняў гэта паражэнне блізка да сэрца. «Перамога саперніка законная, а па сваёй камандзе магу сказаць, што хлопцы слухаюць не толькі мяне аднаго, -- сказаў пасля таго матча Эдуард Малафееў. -- Мне не хочацца рабіць нейкія версіі, але многія не гуляюць на поўную моц. І гэта мяне крыўдзіць, гэта страшэнная бяда для мяне! Чамусьці атрымліваецца, што перамога аказваецца патрэбней саперніку, чым нам, і гэта ўжо не першы матч такі. Гэта для мяне такі вялікі сорам! Яшчэ два-тры такія матчы -- і ў мяне сэрца не вытрывае. Так не гуляюць у футбол!” -- Так, была арытмія, але сёння (7 мая. -- Аўт.) Эдуарда Васільевіча ўжо выпісалі, -- распавяла «Народнай Волі» жонка Эдуарда Малафеева Дзіна Антонаўна. -- А ўжо праз дзень -- ізноў за работу, ізноў у бой. Урачы абследавалі, падлячылі, зараз усё нармальна. -- Трэба берагчы здароўе… -- Натуральна, што трэба, але ж муж інакш не можа. Ад натуры нікуды не дзенешся. Чалавек эмацыянальны, працуе так, як у маладыя гады, -- з раніцы і да позняга вечара. І, безумоўна, вельмі перажывае за сваю справу. Такі ўжо чалавек… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 мая з бальніцы, на радасць балельшчыкаў, выпісаўся вядомы футбольны трэнер Эдуард Васільевіч Малафееў.
|
|