«Дынама» Мінск – БАТЭ – 0:1
11.05.2010 21:48
—
Новости Спорта
|
У аўторак, 11 мая, прайшлі матчы 9-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
У цэнтральным матчы туру мінскае «Дынама» прымала на сваім полі ў Кунцаўшчыне чэмпіёна краіны БАТЭ і прайграла 0:1. Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 2 дададзенай хвіліне другога тайма бразільскі легіянер барысаўскага клуба Рэнан Брэсан. Такім чынам БАТЭ не толькі захаваў лідэрства, але па-ранейшаму мае ў графе паразаў і прапушчаных мячоў нуль. Іншыя матчы: «Партызан» – «Белшына» – 1:2, «Нёман» – «Шахцёр» – 0:0, «Нафтан» – «Мінск» – 0:0, «Віцебск» – «Тарпеда» – 0:2, «Дняпро» – «Дынама» Брэст – 2:1 Становішча камандаў: БАТЭ – 21, Белшына – 19, Дынама Брэст – 15, Дынама Мінск, Мінск – 14, Дняпро – 12, Віцебск, Шахцёр – 11, Нафтан – 10, Тарпеда – 9, Нёман – 6, Партызан – 1. Наступны тур пройдзе 15 мая. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 11 мая, прайшлі матчы 9-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У цэнтральным матчы туру мінскае «Дынама» прымала на сваім полі ў...
|
|