Занкавец: У матчы са славакамі падвяла дысцыпліна. 21.by

Занкавец: У матчы са славакамі падвяла дысцыпліна

12.05.2010 11:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асноўнай прычынай паражэння ад Славакіі з’яўляецца парушэнне гульнёвай дысцыпліны, заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец у экспрэс‑каментары пасля заканчэння сустрэчы.

«Дапусцілі шмат выдаленняў. Не здолелі вытрываць і пачалі адказваць на правакацыі саперніка. У прынцыпе, гэта і вырашыла зыход матчу. Мы прапусцілі два аднолькавыя галы ў большасці», — адзначыў Занкавец. Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы да матчу з Расіяй (13 мая) гэтыя і іншыя памылкі будуць абавязкова ўлічаны.

11 мая ў другім матчы першага этапа чэмпіянату свету ў Германіі Беларусь прайграла Славакіі з лікам 2:4 (2:0, 0:2, 0:2). Славацкую зборную трэніруе былы настаўнік беларусаў Глен Хэнлан.

Беларусь з трыма баламі займае трэцяе месца ў групе А і пакуль не гарантавала сабе пуцёўку ў другі этап.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўнай прычынай паражэння ад Славакіі з’яўляецца парушэнне гульнёвай дысцыпліны, заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика