«Манрэаль» выбіў з Кубка Стэнлі «Пітcбург» і выйшаў у фінал Усхода. 21.by

«Манрэаль» выбіў з Кубка Стэнлі «Пітcбург» і выйшаў у фінал Усхода

13.05.2010 09:13 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Манрэаль Канадыенс», які па выніках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай ліігі, заняў восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі, следам за найлепшай камандай сезона «Вашынгтонам Кэпіталз» выбіў з Кубка Стэнлі мінулага яго ўладальніка «Пітсбург Пінгвінз»!.

У сёмым апошнім матчы серыі канадскі клуб у Пітсбургу 12 мая выйграў 5:2 (2:0, 2:2, 1:1).

Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 13 хвілін 7 секундаў. А галкіпер канадцаў Яраслаў Галак каторы раз быў прызнаны першай зоркай матчу.

Выніковы лік у серыі 4:3 (першы матч 3:6, другі 3:1, трэці 0:2, чацверты – 3:2, пяты – 1:2, шосты – 4:3).

У фінале Усхода (паўфінал Кубка Стэнлі)

«Манрэаль Канадыенс» згуляе або з «Філадэльфіяй» або «Бостанам», там лік у серыі 3:3.

Поспех таксама азначае, што браты Касціцыны не прыедуць на чэмпіянат свету ў Нямеччыну. Хіба толькі Сяргей, які ўжо колькі матчаў запар не выходзіць на лёд.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, гэта азначае, што браты Касціцыны на чэмпіянат свету па хакеі не прыедуць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика