«Манрэаль» згуляе з «Філадэльфіяй» у фінале Усходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі. 21.by

«Манрэаль» згуляе з «Філадэльфіяй» у фінале Усходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі

15.05.2010 10:32 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У паўфінале хакейнага Кубка Стэнлі (фінал Усходняй канферэнцыі) «Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, згуляюць з «Філадэльфіяй Флаерз».

«Лётчыкі» сёння ўначы перамаглі ў сёмым матчы серыі плей-оф «Бостан» – 4:3. «Філадэльфія» напачатку саступала ў серыі 0:3, але потым атрымала чатыры перамогі запар, стаўшы ў гісторыі трэцяй камандай, якой удалося выйграць серыю пасля трох стартавых паразаў.

Цікава, што «Манрэаль» і «Філадэльфія» па выніках рэгулярнага сезона паказалі найгоршыя вынікі сярод камандаў, што трапілі ў плей-оф на Усходзе. «Флаерз» занялі сёмае месца, а «Канадыенс» – 8-е, у апошні момант ускочыўшы ў Кубак Стэнлі.

Серыя між імі пачнецца ўжо 16 мая.

Першы матч пройдзе ў Філадэльфіі, затым тамсама – 18 мая, 20 і 22 мая – гульні ў Манрэалі, 24 мая (калі спатрэбіцца) – у Філадэльфіі, 26 мая (калі спатрэбіцца) – у Манрэалі, 28 мая – у Філадэльфіі.

Серыя ідзе да чатырох перамог.

Нагадаем, што «Манрэаль» у першым раўндзе выбіў з плей-оф найлепшую каманду рэгулярнага чэмпіянату «Вашынгтон Кэпіталз» (4:3), а ў другім раўндзе – уладальніка Кубка Стэнлі «Пітсбург Пінгвінз» (4:3).

У фінале Заходняй канферэнцыі згуляюць «Сан-Хасэ» і «Чыкага».


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўфінале хакейнага Кубка Стэнлі (фінал Усходняй канферэнцыі) «Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, згуляюць з «Філадэльфіяй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика