Вынікі чарговага туру чэмпіяната Беларусі па футболе
15.05.2010 21:59
—
Новости Спорта
|
15 мая быў згуляны 10-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. 50% двубояў скончыліся з лікам 0:0: «Шахцёр» – БАТЭ – 0:0, «Белшына» – «Віцебск» – 0:0, «Нёман» – «Нафтан» – 0:0. БАТЭ, дарэчы, сёлета яшчэ не прапускаў. Адпаведна не мае і паразаў. Мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам новага трэнера Сяргея Саладоўнікава выйграла ў гасцях у аднаклубнікаў з Брэста – 2:1. «Тарпеда» – «Дняпро» – 2:3. У сталічным дэрбі «Мінск» разграміў «Партызан» – 3:0. Становішча камандаў: БАТЭ – 22, Белшына – 20, Дынама Мінск, Мінск – 17, Дынама Брэст, Дняпро – 15, Віцебск, Шахцёр – 12, Нафтан – 11, Тарпеда – 9, Нёман – 7, Партызан – 1. Матчы 11-га туру будуць згуляныя 19, 21-22 мая. Бо 23 мая на сталічным стадыёне «Дынама» пройдзе фінал Кубка Беларусі, дзе згуляюць БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда». nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая быў згуляны 10-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.50% двубояў скончыліся з лікам 0:0: «Шахцёр» – БАТЭ – 0:0, «Белшына» – «Віцебск» – 0:0, «Нёман»... |
|