«Інтэр» пяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі
16.05.2010 20:36
—
Новости Спорта
|
У заключным 38-м туры чэмпіянату Італіі ён выйграў у «Сіены» з лікам 1:0. Гол на рахунку Дыега Міліта. Міланскі клуб набраў 82 балы.
Такім чынам «Інтэр» пяты раз запар заваяваў залатыя медалі італьянскага чэмпіянату, а яго трэнер Жазэ Маўрынью другі запар тытул чэмпіёна. А наогул гэта 18-ы тытул «нерадзуры». Сёлета клуб выйграў таксама Кубак Італіі. А ў наступную суботу згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў. Сярэбраныя медалі ў «Ромы» (80 балаў), бронза – у «Мілана» (70). «Бары» – дэбютант сёлетняга чэмпіянату, клуб, за які выступае форвард зборнай Беларусі Віталь Кутузаў – фінішаваў 10-м (50 пунктаў). Кутузаў, праўда, ад канца лістапада не гуляў – 22 лістапада ён атрымаў траўму. А наогул на рахунку Віталя 12 гульняў (813 хвілін), адзін гол, чатыры галявыя перадачы, адна жоўтая картка. «Кальяры», якому належыць Міхаіл Сівакоў, фінішаваў 14-м, адстаўшы ад таго ж «Бары» на шэсць пунктаў. Сівакоў у гэтым сезоне згуляў за сардзінскі клуб толькі дзве хвіліны (8 лістапада супраць «Сампдорыі»), а пры канцы студзеня быў аддадзены ў арэнду клубу Серыі Б «П’ячэнцы». Цікава, што арэнда тлумачылася тым, што «Кальяры» павінен змагацца за еўракубкі. Пры канцы студзеня клуб ішоў сёмым. Фнішаваў – 14-м. А вось «П’ячэнца», відавочна, дадала і пакінула зону вылету. АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заключным 38-м туры чэмпіянату Італіі ён выйграў у «Сіены» з лікам 1:0. Гол на рахунку Дыега Міліта. Міланскі клуб набраў 82 балы. Такім чынам «Інтэр» пяты раз... |
|