Беларусь – Данія – 2:1
17.05.2010 23:45
—
Новости Спорта
|
Зборная Беларусі (галоўны трэнер – Эдуард Занкавец) правяла 17 мая заключны свой матч на чэмпіянаце свету, абыграўшы зборную Даніі з лікам 2:1.
Ужо на першай хвіліне Ларс Элер вывеў датчанаў наперад, на 37-й Андрэй Стась зранўяў лік, а на 58-й хвіліне Міхаіл Стэфановіч паставіў пераможную кропку. Сёння зборная Фінляндыя выйграла ў зборнай Славакіі – 5:2 Становішча камандаў у групе «Е»: Расія – 12 (4 гульні), Фінляндыя – 9 (4), Данія – 6 (4), Беларусь – 5 (5), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (4). Нягледзячы на тое, што пакуль беларусы ўзняліся на 4-е месца, у аўторак яны яго саступяць пераможцу матчу Нямеччына – Славакія. Зборныя Расіі, Швейцарыі і Даніі забяспечылі сабе пуцёўкі ў плей-оф. Апошні ўладальнік пуцёўкі вызначыцца ў гэтай гульні Нямеччына – Славакія. *** На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляла шэсць матчаў, тры гульні выйграла, тры прайграла. На папярэднім этапе Беларусь выйграла ў Казахстана (5:2), прайграла Славакіі (2:4) і Расіі (1:3). У кваліфікацыйнай групе «Е» выйграла ў авертайме ў Нямеччыны – 2:1, у асноўны час у Даніі – 2:1 і прайграла Фінляндыі (0:2). Зборная заняла 10-е месца. Ніжэй за 5-е месца ў сваёй групе яна не апусціцца, а ў групе F каманда, што зойме -5-е месца мае шэсць балаў. На чэмпіянаце свету па хакеі ў 2009 годзе зборная Беларусі (ёй кіраваў Глен Хэнлан) прабілася ў чвэрцьфінал і заняла выніковае 8-е месца. Найлепшы вынік – чэмпіянат свету ў 2006 годзе ў Рызе – 6-е месца (зноў нашай дружынай кіраваў Хэнлан). Пад кіраўніцтвам Курта Фрэйзера ў 2007 і 2008 гадах беларускія хакеісты займалі 11-е і 9-е месцы. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная дружына правяла апошні свой матч на чэмпіянаце свету па хакеі, дзе заняла 10-е месца. |
|