«Манрэаль» саступае «Філадэльфіі» – 1:3
23.05.2010 10:39
—
Новости Спорта
|
22 мая ў Манрэалі прайшоў чацверты матч фіналу Усходняй канферэнцыі (паўфінал хакейнага Кубка Стэнлі) паміж «Манрэалем Канадыенс» і «Філадэльфіяй Флаерз».
«Канадыенс» пацярпеў паразу 0:3 (0:0, 0:2, 0:1). Лік у серыі стаў 1:3 на карысць «Філадэльфіі». «Манрэаль» пацярпеў у гэтай серыі ўсе тры сухія паразы: 0:6, 0:3, 0:3, праўда, і атрымаў пераканаўчую перамогу 5:1. Ва ўчорашнім матчы з беларусаў за «Канадыенс» зноў згуляў толькі Андрэй Касціцын. Ён правёў на пляцоўцы 16 хвілін 48 секундаў. Каэфіцыент карыснасці «-1». Гэта азначае, што падчас яго знаходжання на пляцоўцы ў вароты клуба ўляцела шайба. Пяты матч серыі пройдзе 24 мая ў Філадэльфіі. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 мая ў Манрэалі прайшоў чацверты матч фіналу Усходняй канферэнцыі (паўфінал хакейнага Кубка Стэнлі) паміж «Манрэалем Канадыенс» і «Філадэльфіяй Флаерз». ... |
|