Маўрынью: Мне будзе сумна калі сыйду ў «Рэал», але я пакуль трэнер «Інтэра». 21.by

Маўрынью: Мне будзе сумна калі сыйду ў «Рэал», але я пакуль трэнер «Інтэра»

23.05.2010 10:39 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер «Інтэра» Жазэ Маўрынью пасля фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з «Баварыяй»(2:0) пацвердзіў, што верагоднасць яго сыходу ў мадрыдскі «Рэал» вельмі высокая,

а таксама вылучыў гульню галкіпера Жуліу Сезара, а таксама форварда Дыега Міліта, які забіў два мячы, і Самюэля Это"О ды назваў «Інтэр» вялікай сям’ёй.

«Сёння мне сумна, але трэба пастарацца стрымліваць эмоцыі. Сёння мы здзейснілі гісторыю, бо «Інтэр» ніколі не будзе такім, як раней. У працэнтных адносінах верагоднасці таго, што я сыйду вышэйшая, чым тое, што застануся. Але калі я памяняю каманду, мая кар’ера не зменіцца. У наступным сезоне я магу сустрэцца з «Інтэрам». І ў выпадку паездкі на «Сан-Сіра», я буду упэўнены, што прыехаў дахаты. Аднак я пакуль трэнер «Інтэра», а не «Рэала», і вельмі ганаруся гэтым. (…)

Нямногім трэнерам удавалася выйграць Лігу чэмпіёнаў, яшчэ меншай колькасці ўдавалася зрабіць гэта двойчы.

Я ж магу выйграць у трэці, чацверты і ў пяты раз, але не думаю, што адчуванні ад перамогі моцна зменяцца.

Сёння я вельмі задаволены і шчаслівы, і калі сыйду, то мне будзе вельмі сумна», – сказаў Маўрынью, які стаў трэцім трэнерам у гісторыі, што выйграў Лігу чэмпіёнаў двойчы з рознымі камандамі (таксама Эрнст Хапель - «Феенорд», «Гамбург», Отмар Хітцфельд - «Барусія» Дортмунд, «Баварыя»).

Маўрынью выйграў Лігу чэмпіёнаў з 2004 г. з партугальскім «Порту».


Спорт-Экспресс

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер «Інтэра» Жазэ Маўрынью пасля фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з «Баварыяй»(2:0) пацвердзіў, што верагоднасць яго сыходу ў мадрыдскі «Рэал» вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика