Чэхія перамагла Расію і стала чэмпіёнам свету па хакеі
24.05.2010
—
Новости Спорта
|
Зборная Чэхіі заваявала залатыя медалі 74-га чэмпіянату свету па хакеі, што прайшоў у Нямеччыне з 7 па 23 мая. 23 мая ў фінальным матчы ў Кёльне яна выйграла ў Расіі з лікам 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).Шайбы: Клепіш (на 20-й секундзе першага перыяду), Ралінэк – Дацюк.
За 10 хвілін да канца трэцяга перыяду за сілавы прыём супраць Яраміра Ягра, які атрымаў траўму, быў выдалены да канца матчу (пяць хвілін у меншасці) расіянін Аляксей Ямелін. Пры канцы трэцяга перыяду некалькі секундаў шасцёра расіян гулялі супраць чатырох чэхаў (з галкіперам Томашам Вакоўнам). А за 35 секундаў да канца трэцяга перыяду Дацюк скараціў лік. Але чэхі выстаялі. Чэхія з улікам дасягненняў Чэхаславакіі ў 12-ты раз стала наймацнейшай камандай свету, а як самастойна каманда – шосты раз (1947, 1949, 1972, 1976, 1977, 1985, 1996, 1999, 2000, 2001, 2005, 2010). Бронзавыя медалі заваявала зборная Швецыі, якая ў матчы за 3-е месца выйграла ў гаспадароў спаборніцтваў, каманды Нямеччыны з лікам 3:1. *** Зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце 10-е месца, не прабіўшыся ў чвэрцьфінал. На рахунку беларусаў тры перамогі (Казахстан – 5:2, Нямеччына – 2:1-авертайм, Данія – 2:1) і тры паразы (Славакія – 2:4, Расія – 1:3, Фінляндыя – 0:2). Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў 2011 годзе ў Славакіі, Беларусь на папярэднім этапе трапіла ў адну групу з Канадай, Швейцарыяй і Францыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Чэхіі заваявала залатыя медалі 74-га чэмпіянату свету па хакеі, што прайшоў у Нямеччыне з 7 па 23 мая. 23 мая ў фінальным матчы ў Кёльне яна выйграла ў Расіі з...
|
|