«П’ячэнца» Міхаіла Сівакова захавала месца ў Серыі B. 21.by

«П’ячэнца» Міхаіла Сівакова захавала месца ў Серыі B

31.05.2010 11:39 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбольны клуб «П’ячэнца» захаваў прапіску ў італьянскай Серыі B (другі дывізіён). У заключным туры 30 мая «П’ячэнца» саступіла «Чэзене» — 0:1, але ў выніку заняла 15‑е месца. Усяго ў Серыі B выступае 22 каманды.

piacenzacalcio.it

22-гадовы Міхаіл Сівакоў, які належыць клубу Серыі А «Кальяры», быў аддадзены ў арэнду «П’ячэнцы» ў студзені. За год (з студзеня 2009 па студзень 2010 года), праведзены ў «Кальяры», Сівакоў (яго купілі ў БАТЭ) правёў толькі дзве хвіліны на полі, выйшаўшы 8 лістапада 2009 года пры канцы гульні ў матчы супраць «Сампдорыі».

За «П’ячэнцу» ж беларус згуляў 15 матчаў і забіў два галы.

У момант пераходу «П’ячэнца» займала ў серыі B перадапошняе месца, але дзякуючы студзенскім набыткам, у тым ліку і Сівакову, клуб узняўся на 15‑е месца (42 гульні, 53 балы, 13 перамогаў, 14 нічыіх, 15 паразаў, розніца мячоў: 40—45).

Столькі ж пунктаў, як і «П"ячэнца» (53) набралі «Вічэнца» (14-е месца ) і «Фразінонэ» (16-е месца).

Серыю B пакідаюць «Мантова», «Галіполі» і «Салернітана». У стыкавых матчах за права захаваць прапіску згуляюць «Трыесціна» і «Падуя».

У Серыю А выйшлі «Лечэ» і «Чэзэна». «Брэшыа», «Сасуола», «Тарына» і «Чытадэла» ў турніры плей‑оф вызначаць пераможцу, які таксама ў наступным сезоне згуляе ў Серыі А.

Серыю А сёлета пакінулі «Атланта», «Сіена» і «Ліворна».


АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым ліку дзякуючы і беларускаму гульцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика