Забіць шведам не змаглі
04.06.2010
—
Новости Спорта
|
2 чэрвеня адбылася ледзь не самая значная падзея беларускага футбола гэтага лета — анансаваная зорная каманда Швецыі правяла таварыскі матч з нашай нацыянальнай зборнай. Гэты матч завяршаў цыкл з трох таварыскіх сустрэч, дзве з якіх большасць беларускіх гледачоў магла ўбачыць толькі па тэлевізары — у Аўстрыі беларусы згулялі супраць зборнай Гандураса (нічыя 2:2) і Паўднёвай Карэі (выйгралі 1:0). Швецыі наша каманда, на жаль саступіла — 0:1.
Пасля матчу галоўны трэнер нашай каманды растлумачыў пройгрыш адсутнасцю свежасці. Што і нядзіўна — каманда правяла трэці матч за сем дзён. Дзіўна, чаму Бернд Штанге на кожны матч пакідаў стартавы склад нязменным. Сам галоўны трэнер растлумачыў гэта пастаянства наступным чынам: "Мне, як кожнаму трэнеру, хочацца спадзявацца, што аднаўленне гульцоў адбываецца добра. Спачатку я планаваў памяняць Жаўнова на Амельчанку, але калі убачыў стан палявых гульцоў, вырашыў на іх скарыстаць усе шэсць замен. Мы хацелі атрымаць вынік у гэтым матчы, але не змаглі. Чаму мы праводзілі тры гульні за такі кароткі час? Еўрапейскія каманды праводзяць па 60 гульняў за сезон, а пасля гуляюць на чэмпіянаце свету. І мы павінны імкнуцца прайсці праз такі напружаны графік". Бернд Штанге заклікаў з павагай ставіцца да яго каманды: "За сем дзён мы згулялі тры гульні, гэта з паездкамі і пералётамі. У першым тайме шведы выглядалі лепш, але ў другім тайме дамінавалі мы. І мы стараліся згуляць унічыю, таму вельмі расчараваныя вынікам." Шведскі трэнер Эрык Хамрэн, які ўзначаліў зборную зусім нядаўна, у лістападзе 2009 года, адзначыў, што для яго было важна паглядзець футбалістаў у матчы на выездзе. "Я задаволены, што мы добра згулялі ў цяжкай гульні на выездзе. Гэта быў карысны матч, дзе мне ўдалося паглядзець, як паводзіць сябе мая каманда". Што ж, на стадыёне "Дынама" праграма вялікага футбола ў выкананні нацыянальнай зборнай на гэта лета скончана. 11 жніўня каманда правядзе на выездзе таварыскі матч супраць Літвы, а 3 верасня беларусы стартуюць у адборачным цыкле да Еўра-2012 выязным матчам супраць Францыі. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 чэрвеня адбылася ледзь не самая значная падзея беларускага футбола гэтага лета — анансаваная зорная каманда Швецыі правяла таварыскі матч з нашай нацыянальнай...
|
|