«Чыкага Блэкхокс» заваяваў Кубак Стэнлі + фота
10.06.2010 11:52
—
Новости Спорта
|
Першыя дзве гульні на хатняй пляцоўцы аказаліся за «Чыкага». Пасля таго, як каманды пераехалі на ўзбярэжжа Атлантычнага акіяну, у Філадэльфію, лік у серыі стаў роўным — 2:2. Потым каманды чарговы раз мяняюцца арэнамі, і дома «чорныя ястрабы» перамагаюць 7:4. Вырашальная гульня прайшла ў Філадэльфіі. Асноўны час скончыўся баявой нічыёй — 3:3. А ў овертайме фартуна ўсміхнулася чыкагцам. Пераможная шайба на рахунку Кэйна. Найлепшым гульцом Кубка Стэнлі прызнаны 22‑гадовы канадскі нападаючы «Чыкага» Джонатан Тэйвс. У плэй‑оф хакеіст набраў 29 пунктаў (7 шайбаў + 22 перадачы). У свой невялікі век Тэйвс выйграў усе асноўныя хакейныя трафее — Кубак Стэнлі, чэмпіянат свету і Алімпіяду.«Чорныя ястрабы» заваявалі Кубак Стэнлі ў чацвёрты раз у сваёй гісторыі. Апошні раз гэта здаралася з імі ўжо ў далёкім 1961 годзе. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вырашальным паядынку сустракаліся «Чыкага Блэкхокс» і «Філадэльфія Флаерс».
|
|