У ПАР зборную Уругвая абрабавалі проста ў гатэлі
13.06.2010 17:43
—
Новости Спорта
|
Непрыемныя прагнозы, што чэмпіянат свету па футболе ў ПАР будзе азмрочаны дзеяннямі мясцовых бандытаў, пачынаюць збывацца. Зборную Уругвая абрабавалі ва ўласнай гасцініцы.
Як паведамляе Associated Press, рабаванне адбылося незадоўга да матчу Уругвай - Францыя, які праходзіў у Кейптаўне і завяршыўся з лікам 0:0. Як высветлілася, невядомыя залезлі ў нумар аднаго з кіраўнікоў дэлегацыі Эрнэста Радрыгеса Альтэса і ўзламалі сейф. Паводле некаторых звестак, прапалі 4000 даляраў. ПАР займае адно з першых месцаў у свеце па ўзроўні злачыннасці. І хоць улады запэўнівалі, што гатовыя забяспечваць бяспеку ўсіх удзельнікаў турніру, штодня прыходзяць паведамленні аб тым, што на вуліцах гарадоў гэтай краіны рабуюць журналістаў і турыстаў. Прычым нярэдка нападу адбываюцца з ужываннем агнястрэльнай зброі. Варта адзначыць, што яшчэ год таму, калі ў ПАР праводзіўся Кубак канфедэрацыі, рабаўнікі не пашкадавалі футбалістаў. Тады напад быў здзейснены на гасцініцу, у якой жыла зборная Бразіліі. СГ паводле інфармагенцтваў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрыемныя прагнозы, што чэмпіянат свету па футболе ў ПАР будзе азмрочаны дзеяннямі мясцовых бандытаў, пачынаюць збывацца. Зборную Уругвая абрабавалі ва ўласнай...
|
|