Вакол мундзіяля. 21.by

Вакол мундзіяля

16.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Датчане забіваюць сабе, італьянцы губляюць ачкі

На чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР адбыліся чарговыя матчы.

У групе Е Галандыя перамагла Данію. Калі ў першым тайме каманда абаранялася, то ў пачатку другога ўсе яе намаганні былі дарэмнымі — абаронца датчан Сімон Поўльсэн няўдала згуляў галавой і накіраваў мяч у сетку сваіх варот. Працягнуць пачатае датчанамі галандцы здолелі і самі: у выніку — 2:0 на карысць "аранжавых". Далей на поле выйшлі каманды Японіі і Камеруна. І Японія ў першыню ў сваёй гісторыі атрымала перамогу на чэмпіянаце свету, які праходзіць не на тэрыторыі сваёй краіны. А вось дзейныя чэмпіёны свету італьянцы няўдала пачалі чэмпіянат. Прапусціўшы першымі ад Парагвая, каманда імкнулася адыграцца, што і ўдалося, а вось выйсці наперад не атрымалася — 1:1.

Антыінструкцыя для вувузелы — сапраўдны хіт

Праціўнікі вувузел на арэнах чэмпіянату свету па футболе выпусцілі здзеквальную інструкцыю па прымяненні назойлівых афрыканскіх дудак, якая карыстаецца вялікім поспехам у інтэрнэце. У ёй даюцца парады, у якіх выпадках прыхільнікам трэба здабываць гук з гэтага музычнага інструмента — калі ваша каманда атакуе, абараняецца, забівае гол, прапускае гол, выйграе, прайграе, калі выконваюцца нацыянальныя гімны, у перапынку матча і калі футбаліст атрымлівае траўму.

А вось галандская кампанія знайшла вувузеле новае прымяненне. Яна запісала гукі афрыканскай дудкі для мелодыі званка мабільнага тэлефона. Тым часам паўднёваафрыканская кампанія, якая выпускае папулярныя ў сваіх прыхільнікаў дудкі, абвясціла аб пачатку вырабу іх больш ціхай версіі. Магутнасць гуку новай вувузелы будзе складаць 107 дэцыбел — на 20 менш, чым у звычайных. Нядаўна праведзенае даследаванне паказала, што гук вувузелы магутнасцю каля 127 дэцыбел апярэджвае барабан (122 дэцыбелы) і свісток арбітра (121,8 дэцыбела).

Пасля пачатку чэмпіянату арганізатары атрымалі шмат скаргаў на дудкі ад заўзятараў, футбалістаў і тэлекампаній, якія вядуць трансляцыі. Апошнім з футбалістаў, які выказаўся супраць вувузел, стаў лідар зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду. Ён сказаў, што гук вувузел перашкаджае футбалістам сканцэнтравацца, але дадаў, што да такіх умоў прыйдзецца прыстасавацца. І сапраўды, бо арганізатары абяцалі забараніць гэты музычны інструмент толькі ў выпадку шэрагу грунтоўных абставінаў.

Чаму на чэмпіянаце свету пустуюць месцы?

Кіраўніцтва міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый правядзе расследаванне прычын недастатковай колькасці гледачоў на некаторых матчах ЧС-2010. Пра гэта паведаміў прэс-аташэ арганізацыі Нікаля Менга.

На пытанне пра тое, чаму на стадыёнах у Прэторыі і Палакванэ былі пустыя месцы ў глядацкіх радах, ён паведаміў, што "ФІФА пакуль не валодае дакладнымі лічбамі". "Несумненна, гэта не вельмі прыгожа, калі на чэмпіянаце свету падчас матчаў застаюцца пустыя месцы. Мы займаемся гэтым пытаннем, але рабіць высновы пакуль рана". Разам з тым, Менга адзначыў, што сярэдняя лічба наведвальнасці чэмпіянату вельмі высокая — каля 50 тысяч гледачоў, бліжэй нават да 51 тысячы.

Фіфа выключыла магчымасць распаўсюджання бясплатных білетаў сярод прыхільнікаў футбола. "Білеты прададзеныя, але нявыкарыстаныя. Галоўная прычына — зразумець, чаму гэта адбылося. Мы гэтым займаемся. Пра бясплатнае распаўсюджанне білетаў гаворка не ідзе".

Кіроўцы аўтобусаў спынілі забастоўку

Кіроўцы аўтобусаў, якія ажыццяўлялі перавозку футбольных прыхільнікаў на чэмпіянаце свету ў ПАР, спынілі забастоўку, якая пачалася 14 чэрвеня. У панядзелак кіроўцы адмовіліся працаваць пасля матча Галандыя — Данія, які адбыўся на стадыёне ў Іаханэсбургу. У выніку пацярпелі каля тысячы прыхільнікаў.

Прычынай забастоўкі стала звышурочная праца падчас чэмпіянату свету, якую кампанія не захацела аплачваць. Увечары 14 чэрвеня з кіроўцамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці, і цяпер аўтобусы ходзяць згодна з раскладам.

Прыхільніц у міні-спадніцах вывелі са стадыёна

Галандскія прыхільніцы не даглядзелі матч сваёй каманды супраць зборнай Даніі. Больш за 30 дзяўчат былі выведзеныя з тэрыторыі стадыёна "Сокер Сіці"за так званы схаваны маркетынг.

Балельшчыцы былі апранутыя ў міні-спадніцы, якія выкарыстоўваліся ў Галандыі ў промаакцыі піва Bavarіa. Пры гэтым афіцыйным піўным спонсарам чэмпіянату з'яўляецца Budweіser.За парушэнне нормаў ФІФА іх вывелі са стадыёна, адкуль яны былі дастаўленыя ў мясцовы паліцэйскі ўчастак. Паводле слоў адной з дзяўчат, ім пагражалі судом і шасцімесячным судовым заключэннем. Расследаванне інцыдэнту пакуль не завершана.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Датчане забіваюць сабе, італьянцы губляюць ачкі На чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР адбыліся чарговыя матчы. У групе Е Галандыя перамагла Данію. Калі ў першым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика